Юрась Меляшкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юрась Меляшкевіч
Намесьнік старшыні партыі БНФ
7 лістапада 2020 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1982(1982-11-20) (38 гадоў)
Прапойск, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР
Партыя: Партыя БНФ
Сужэнец: Ганна
Дзеці: сын Станіслаў, дачка Яніна
Бацька: Віктар Рыгоравіч Меляшкевіч
Адукацыя: вышэйшая, Біяэкалёгія

Юрась Меляшкевіч (нар. 20 лістапада 1982 году, Прапойск, Магілёўская вобласьць, БССР) — намесьнік старшыні партыі БНФ.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Прапойску ў сям’і выкладчыкаў. У 1993 годзе, у час перасяленьня пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сям’я пераехала ў Менск, у мікрараён Малінаўка-4. З-за чаго стаў праціўнікам Беларускае АЭС:

— Хваробы зараз сталіся сапраўднай трагедыяй для беларусаў. Увесь час чую, што нехта захварэў ці памер ад анкалёгіі. Часта гэта зусім маладыя людзі, якім крыху за 40. Такая сытуацыя выклікае заклапочанасьць, і я лічу, што ў Беларусі павінна быць створаная сыстэма раньняй дыягностыкі анкалягічных захворваньняў. Таксама павінна быць створаная асобная сыстэма маніторынгу для груп рызыкі, куды абавязкова павінны патрапіць ліквідатары, асобы, якія жылі на забруджаных тэрыторыях ці пацярпелі ад Чарнобылю.

— Юрась Губарэвіч і Юрась Меляшкевіч зрабілі абследаванне на онкамаркеры[1]

Вучыўся ў СШ №206 у Менску, у Малінаўцы, пасьля ў СШ №113 з хіміка-экалягічным ухілам. У 2007 скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт на катэдры «Біятэхналёгіі і біяэкалёгіі» па спэцыяльнасьці «Біяэкалёгія». Акрамя беларускай і расейскай, валодае ангельскай і польскай мовамі.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю з 1999 году. З 2004 Сябра Партыі БНФ, быў сакратаром партыйнай камісіі ў пытаньнях экалёгіі і наступстваў катастрофы на ЧАЭС і камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Балятаваўся ад Партыі БНФ на парлямэнцкіх выбарах па Малінаўцы ў Менску, а таксама на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. У 2006 годзе выбіраўся, але ня быў выбраным у гарадзкі савет Менску[2].

Сябра Рэспубліканскага праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду» (быў намесьнікам старшыні арганізацыі[3]), выконвае абавязкі намесьніка старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Вялікай Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Працоўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • З 2011 году — ва ўласным бізнэсе.
  • У 2011—2013 гадох — дырэктар кампаніі «Мелвінд».
  • У 2013—2020 гадох — дырэктар турыстычнай кампаніі «Куфэрак падарожжаў»[3].
  • З 2019 году — сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «ВерусІНН Вінакурня», а таксама кіраўнік у іншых камэрцыйных праектах.

У лістападзе 2020 году абраны на пасаду намесьніка старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”[4].

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрась Меляшкевіч — сын Віктара Рыгоравіча Меляшкевіча — аднаго зь сябраў Беларускага Народнага Фронту ад часоў заснаваньня руху. Жанаты. Жонка Ганна пэдагог-псыхоляг, сын Станіслаў, дачка Яніна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анкалагічныя хваробы зараз сталіся сапраўднай трагедыяй для беларусаў. Увесь час чую, што нехта захварэў ці памер ад анкалогіі. Часта гэта зусім маладыя людзі, якім крыху за 40. Такая сітуацыя выклікае заклапочанасць і я лічу, што ў Беларусі павінна быць створаная сістэма ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў. Таксама павінна быць створаная асобная сістэма маніторынгу для груп рызыкі, куды абавязкова павінны патрапіць ліквідатары, асобы, якія жылі на забруджаных тэрыторыях ці пацярпелі ад Чарнобылю
  2. ^ Сябры Партыі БНФ кандыдаты ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў Юрась Меляшкевіч і Юрась Карэтнікаў падалі заяву ў Маскоўскую раённую выбарчую камісіі са скаргай на незаконную агітацыю за кандыдатаў ад улады.
  3. ^ а б Юрась Меляшкевіч: «Спорт і палітыка — справа моцных»
  4. ^ Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч