Перайсьці да зьместу

Вадзім Саранчукоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў. Горадня.
Вадзім Саранчукоў. Горадня.
Старшыня партыі БНФ
12 красавіка 2022  цяперашні час
Папярэднік Рыгор Кастусёў[1][2][3]
Старшыня Гарадзенскае гарадзкое арганізацыі партыі БНФ
2004  цяперашні час
Папярэднік Мікола Воран[4]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 красавіка 1980 (46 гадоў)
ПартыяПартыя БНФ
Адукацыявышэйшая, правазнаўца
Сужэнец Ірына Саранчукова (у дзявоцтве: Пархута)
Дзеці трое
Узнагароды знак імя Івашкевіча[5]

Вадзім Уладзімеравіч Саранчукоў (нарадзіўся 19 красавіка 1980 году) — грамадзкі дзяяч Беларусі. Сябра й выконваючы абавязкі старшыні партыі БНФ[6][7][8] (з 2 красавіка 2022 году), намесьнік старшыні партыі БНФ[9]. Старшыня гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[10][11] у пачатку 2001 году[12]. Аднак у Фэйсбуку В. Саранчукоў піша, што стаў старшынём у 2004 годзе[13].

Дзяцінства. Вучоба

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзіўся 19 красавіка 1980 году. Вучыўся ў школах у Горадні з 1987 па 1997 гады: №№ 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас на Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.

Дарослае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля заканчэньня вучобы ў ВНУ пачаў грамадзкую дзейнасьць у ГА БНФ. Неаднарозва быў караны лукашысцкім рэжымам. Займаўся з 1998 году прадпрымальніцкай дзейнасьцю[14][15].

— Я прадпрымальніцкай дзейнасьцю займаюся досыць доўга, яшчэ з 1998 года, калі зарэгістраваўся ІП. Тады ў нас з бацькам была майстэрня, мы рабілі вітражы, пасьля быў пэрыяд калі займаліся шклом рознага кшталту — ад рамонту аўтамабільных шыбаў да нанясеньня выяваў на шкляны посуд.

— Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым[14].

Зараз В. Саранчукоў займаецца рамесьніцкай дзейнасьцю[14]. Палітычнай дзенасьцю пачаў займацца з 1998 году[16].

10 лютага 2005 году сабраўся ў парку Жылібэра на сабор, дзе былі прадпрымальнікі. За гэта быў пакакараны судзьдзёю Натальляю Козел 10 суткамі арышту[17].

Чарнобыльская катастрофа

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсьць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захаваньня адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытаньняў і прэтэнзіяў[18].

Дзейнасьць у 2012 годзе

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Сьвіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшагаваньні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам[19]. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расеяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасьць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь[20]. Выступае за разьвіцьцё малога памежнага руху паміж Беларусьсю й суседнімі краінамі: Польшча, Летува[21].

Удзельнічаў у выбарах галавы краіны Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:

— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіраньне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасаваньня толькі пацьвярджае клясычныя парушэньні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, ня ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасьць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадзтва.

— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў[22]

Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленьнях у пачатку 2017 году. Народныя выступленьні былі выкліканыя падаткам на дармаедзтва. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 году быў прыцягнуты да адміністрацыйнае адказнасьці за палітычную дзейнасьць і абарону правоў простых людзей[23]. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі[24]. Дзяржаўныя СМІ Гарадзенскае вобласьці пачалі дзейнасьць па прыніжэньню й высьмейваньню В. Саранчукова. Была паказаная стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедзтве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:

Незалежныя беларускія мэдыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкляму, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гарадзенскае тэлебачаньне. Бо калі фільм зьявіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасьля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся празь незалежныя мэдыя.

— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў[25]

Пазьней В. Саранчукоў пазваў у суд Гарадзенскае тэлебачаньне[26]. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 году прадстаўнік тэлебачаньня Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачаньня[27][28][29].

Намесьнік старшыні партыі БНФ

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 30 верасьня 2017 году займае пасаду намесьніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 году Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[30]. У красавіку 2018 году В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ.

«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».

— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ[31]

В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[32]. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувэнірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»[33].

В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[34]. Мерапрыемства хацелі правясьці 23 сакавіка 2019 году[35] ў сярэдзіне места Горадня, у парку імя Жылібэра. Аднак гарвыканкам Горадні загадаў правесьці мерапрыемства ў іншым месцы, дзе раней сьвяткавалі 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны 23 сакавіка 2019 году на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт пачаўся а 13 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны[36]. Падчас канцэрту ў Калоскім парку людзі маглі паесьці, слухаць музыку, купіць розную драбязу. Выступалі на сьвяце гурты: «Дзецюкі», «Вольскі» і інш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Быў В. Саранчукоў адным з арганізатарў сьвята[37][38]. Сьвяткаваньне 101-годдзя Дня Волі перадавалася ў прамым этэры[39]. Мерапрыемства адбылося без затрыманьняў удзельнікаў. У Менску ж былі затрыманьні[40].

Дзейнасьць у 2019 годзе. Выступ у Расеі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У ліпені 2019 году Вадзім Саранчукоў выступіў супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. В. Саранчукоў выказаўся за пераход на асабіста-накапляльную пэнсію[41]. Таксама В. Саранчукоў падтрымаў грамадзкі рух за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году[42]. Вадзім Саранчукоў прыняў удзел у народных выступленьнях у Санкт-Пецярбургу 3 жніўня 2019 году[43][44]. На ім ён падтрымаў жыхароў Масквы ў барацьбе за свае правы[45]. Тыя выступленьні былі з прычыны новых абмежаваньняў на ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Многія кандыдаты проста ня могуць падаць дакуманты на рэгістрацыю, бо ў чаргу перад імі становяцца пяць-шэсць дужых хлопцаў, якія забіваюць увесь працоўны час камісіі. У выніку чаго незалежныя кандыдаты проста ня могуць аддаць дакуманты.

— Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў?[46]

Там жа выступілі мясцовыя грамадзкія дзеячы[47].

Выбары ў палатку

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу[48]. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.

Далейшая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

В. Саранчукоў прыняў удзел у вулічным мерапрыемстве супраць інтэграцыі з Расеяй. Яно было 15 сьнежня 2019 году. 20 сьнежня 2019 году В. Саранчукова затрымала міліцыя[49][50].

У 2020 годзе В. Саранчукоў не правёў мерапрыемствы прысьвечаныя Дню волі, 25 сакавіка з-за каронавіруса ў Беларусі[51][52]. Пачаў займацца дапамогаю лекарам, якія змагаюцца з каронавірусам[53][54][55].В. Саранчукоў адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. Займаўся назіраньнем за падзеямі[56].

У 2021 годзе выехаў у Летуву, дзе жыве з-за магчымага пакараньня з боку ўлады. Пасьля прыгавору старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву з 12 красавіка 2022 году[57] В. Саранчукоў пачаў выконваць абавязкі Старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне".

У жніўні 2024 году Саранчукову завочна прысудзілі чатыры гады пазбаўленьня волі ды штраф за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»[58].

Жанаты. Мае трох дзяцей.

Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.

  1. Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  2. Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  3. Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  4. Сяргей Астраўцоў Старшыня гарадзенскай суполкі БНФ напярэдадні выбараў: “На гэты раз памылак ня будзе” Радыё Свабода
  5. Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі Знакам імя Івашкевіча Наша Ніва
  6. Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  7. Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  8. Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  9. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
  10. 10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гарадзенскай рады БНФ.
  11. Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ(недаступная спасылка)
  12. Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году...
  13. Хвэйсбук
  14. 1 2 3 Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым Беларускае Радыё Рацыя
  15. Вадзім Саранчукоў
  16. Вадзім Саранчукоў: «Гародня, безумоўна, лепшая за Мінск» Салідарнасьць
  17. У Горадні працягваецца акцыя пратэсту
  18. Вадзім Саранчукоў: «Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая»
  19. Вадзім Саранчукоў — чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы(недаступная спасылка)
  20. Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы(недаступная спасылка)
  21. Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадзкімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай.(недаступная спасылка)
  22. Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 13 снежня 2018 г.
  23. Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ у Гродне. Ежы Грыгенча — актывіст партыі АГП. Іх асудзілі 14 сакавіка за акцыю 19 лютага за адмену дэкрэту аб «дармаедах»
  24. Разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца
  25. Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 11 верасня 2018 г.
  26. Вадзім Саранчукоў супраць гарадзенскага тэлебачання Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2020 г.
  27. Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме? Новы час
  28. Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме?
  29. Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе
  30. Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 году. Сойм большасьцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасьці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытаньні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зьменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56% на 44%), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідэр, здольны захапляць і пераконваць моладзь.
  31. Старонка БНФ
  32. «Мы зладзілі народнае свята», — арганізатары #БНР100 у Гродне Радыё Свабода
  33. Горадзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі
  34. У Гародні падалі заяўку на адзначэнне ўгодкаў БНР Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
  35. У Гародні пададуць заяўку на святкаванне Дня Волі Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
  36. 23 сакавіка з 13-й да 17-й у Горадні праходзіць святочны канцэрт да Дня Волі. На месцы працуюць здымачная група «Белсату» Белсат
  37. Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў — пра вынікі Дня Волі-2019
  38. Фэйсбук
  39. Ют’юб. Запіс Сьвята Дня Волі ў Горадні. 23 сакавіка 2019 году.
  40. 15 затрыманых — вынік свята «БНР101» Белсат
  41. Вадзім Саранчукоў: Партыя мае комплексную праграму па пенсійнай сістэме Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-07-17 г.
  42. На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне з‘явіліся стэлы ў межах кампаніі «Каліноўскі-2019» Белсат
  43. Вадзім Саранчукоў: У Расеі казаў “Не бойцеся”, але сам быў здзіўлены Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-08-05 г.
  44. Вадзім Саранчукоў: У Расіі казаў «Не бойцеся», але сам быў здзіўлены Новы час
  45. Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ выступіў на апазыцыйным мітынгу ў Санкт-Пецярбургу Радыё Свабода
  46. Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў? Наша Ніва
  47. На сцэне з прамовамі выступілі арганізатары мітынгу каардынатар руху «Прыгожы Пецярбург» Красімір Вранскi і кандыдат у муніцыпальныя дэпутаты Павел Чупрун. Выступалі і дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбурга Максім Рэзнік і Барыс Вішнеўскі, а таксама кандыдат у губернатары горада Надзея Ціханава. На акцыі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў.
  48. Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі
  49. У Гродне затрыманы Вадзім Саранчукоў Наша Ніва
  50. У Гародні затрыманы Вадзім Саранчукоў Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2019-12-22 г.
  51. Праз каронавірус у Горадні адмовіліся ад правядзення масавай акцыі на Дзень Волі Белсат
  52. Нягледзячы на пандэмію. Беларусы адзначаюць Дзень Волі Белсат Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
  53. Гародня: валанцёры дапамагаюць медыкам Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2020-05-15 г.
  54. https://www.racyja.com/hramadstva/vadzim-saranchukou-zaprashaem-daluchyts/ Вадзім Саранчукоў: Запрашаем далучыцца да валанцёрскага руху](недаступная спасылка)
  55. Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу Беларускае Радыё Рацыя Архіўная копія ад 2020-07-29 г.
  56. Намесьнік старшыні БНФ: “Адзінства сёньня больш важнае, чым стратэгія”
  57. Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
  58. В.а. кіраўніка Партыі БНФ Саранчукоў завочна асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі

В. Саранчукоў у сеціве

[рэдагаваць | рэдагаваць код]