Маляцічы
Маляцічы лац. Malacičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Крычаўскі |
Сельсавет: | Маляціцкі |
Насельніцтва: | 350 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2241 |
Паштовы індэкс: | 213490 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′28″ пн. ш. 31°32′30″ у. д. / 53.85778° пн. ш. 31.54167° у. д.Каардынаты: 53°51′28″ пн. ш. 31°32′30″ у. д. / 53.85778° пн. ш. 31.54167° у. д. |
± Маляцічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Маля́цічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Чорнай Натапы. Цэнтар сельсавету Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 350 чалавек. Знаходзяцца за 25 км на паўночны захад ад Крычава, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў 1 (лінія Ворша — Клімавічы); каля аўтамабільнай дарогі Ермакоўка — Крычаў.
Маляцічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Станіслава, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, збудаваны арцыбіскупам Станіславам Богушам-Сестранцэвічам як паменшаная ў 32 разы рэпліка базылікі Сьвятога Пятра ў Рыме[2] і зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1934 годзе.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Маляцічы ўтварыўся ад прозьвішча Маляціч з асновай «моль»[3]. Паводле паданьня, назва паселішча пайшла ад слова «немаўля»: першыя пасяленцы былі невялікага росту.
Таксама сустракаецца форма назвы Малятычы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Маляцічы (Малецічы) як сяло ў складзе Амсьціслаўскага ваяводзтва датуецца 1639 годам. У гэты час тут было 13 двароў, дзеялі касьцёл, царква, быў порт на рацэ Чорнай, ладзіўся кірмаш. У 1684 годзе Маляцічы сталі цэнтрам маёнтку і воласьці. У 1706 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка, шляхецкае ўладаньне.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Маляцічаў на рацэ Чорнай Натапе расейскае войска пад камандаю М. Галіцына разьбіла авангард швэдзкай арміі. За гэты бой М. Галіцына ўзнагародзілі ордэнам Андрэя Першазванага, а ў гонар перамогі выбілі мэдаль (захоўваецца ў Крычаўскім краязнаўчым музэі).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Маляцічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні арцыбіскупа, потым мітрапаліта Станіслава Богушу-Сестранцэвіча, які збудаваў тут новы касьцёл — паменшаную ў 32 разы копія базылікі Сьвятога Пятра ў Рыме. На 1780 год у мястэчку было 40 двароў. У 1797 годзе ўпамінаецца дамініканскі кляштар, у валоданьні якога было сяло Людагошч.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1835 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На 1848 году ў Маляцічах было 32 двары. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, у якім у 1858 годзе было 29 двароў. У 1879 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Маляцічах народную вучэльню, у якой 1889 годзе навучалася 55 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. На 1880 год у мястэчку было 62 двары, дзеялі царква і малітоўная школа, працавалі народная вучэльня, лячэбніца, вадзяны млын, сукнавальня і 10 крамаў. Частка жыхароў займалася кравецкім промыслам. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор, паштовая станцыя, хлебазапасны магазын), сяло (39 двароў) і фальварак (3 двары, вадзяны млын). На 1909 год у мястэчку было 110 двароў, у сяле — 55.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Маляцічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Маляцічы вярнулі БССР, дзе яны 20 жніўня сталі цэнтрам сельсавету Крычаўскага раёну Калінінскай акругі, з 20 лютага 1938 году Магілёўскай вобласьці. На 1926 год у мястэчку было 84 двары, у сяле — 78. У 1934 годзе бальшавікі зруйнавалі помнік архітэктуры — касьцёл Сьвятога Станіслава. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у Маляцічах было 97 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1976 годзе да Маляцічаў далучылі вёскі Шаёўку і Шчарбачы. На 1986 год у вёсцы было 184 двары, на 1999 год — 178, на 2007 год — 172. У 2000-я гады Маляцічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маляцічы знаходзяцца на ўсходзе Магілёўскай вобласьці, за 129 км ад Магілёва. На поўнач ад вёскі цячэ рака Чорная Натапа, на захад — яе прыток рака Мяртвіца. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе: 1639 год — 28 муж.
- XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 255 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 92 муж.; 1859 год — 213 чал.[4]; 1880 год — 327 чал.; 1897 год — 386 чал. у мястэчку Маляцічах, 270 чал. у сяле Маляцічах і 33 чал. у фальварку Маляцічах
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 428 чал. у мястэчку Маляцічах, 329 чал. у мяле Маляцічах і 25 чал. у маёнтку Маляцічах; 1926 год — 320 чал. у мястэчку Маляціча і 379 чал. у сяле Маляцічах; 1940 год — 502 чал.; 1972 год — 308 чал.; 1986 год — 464 чал.[5]; 1997 год — 443 чал.[6]; 1999 год — 416 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 393 чал.[8]; 2010 год — 350 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Маляцічах працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Маляцічаў складаецца з працяглай, плыўна выгнутай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На паўднёвам захадзе — адасобленая дзялянка сядзібнай забудовы (былая вёска Шаёўка). Забудова двухбаковая, індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадзкія будынкі разьмяшчаюцца сярод жылой забудовы ў цэнтры галоўнай вуліцы. Гаспадарчы сэктар — на заходняй ускраіне.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рамонтныя майстэрні, піларама.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі: старыя хрысьціянскія; юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 435—436.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 341.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 942.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 430.
- ^ Бянько У. Маляцічы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 63.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 52.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 429.
- ^ Габрусь Т. Святыні ордэна прапаведнікаў // Наша Вера. № 1 (27), 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Раентава В. З гісторыі вёскі Маляцічы Крычаўскага раёна // Магілёўская даўніна. № 1, 1994. С. 92—93.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маляцічы, Radzima.org
- Віталь Сямашка. Маляцічы: «Працуюць. Малайцы! І бяз грошай можна рабіць» // «Радыё Свабода», 6 лістапада 2007 г.
|