Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў (Маляцічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Станіслава
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Маляцічы |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Лаўрын Гуцэвіч |
Заснавальнік | Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Дата скасаваньня | 1934 |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Маляцічах. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1934 годзе помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны касьцёл у Маляцічах збудавалі ў 1787—1794 гадох паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча на заказ магілёўскага арцыбіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча. Будаваньнем кіраваў вучань Л. Гуцэвіча архітэктар Я. Падчашынскі. Будынак меў выгляд, як лічаць, паменшанай у 8 разоў не зусім дакладнай копіі базылікі Сьвятога Пятра ў Рыме[1].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў, а касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1934 годзе савецкія ўлады цалкам зруйнавалі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. Складалася з асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму і бакавых паўкруглых у пляне калянадаў, якія ўтваралі невялікі авальны пляц перад будынкам. Асноўны аб’ём завяршаўся купалам на сяродкрыжжы (на глухім шматгранным барабане), абапал яго на рамёнах трансэпту былі два невялікія купалы. Надзвычай шырокі і грувасткі галоўны фасад асноўнага аб’ёму меў ярусную кампазыцыю: ніжні (на ўзроўні другога паверху) падзяляўся пілястрамі і трохчвертнымі калёнамі, меў паўцыркульныя і прастакутныя вокны і нішы, аформленыя франтончыкамі, і завяршаўся трыкутным франтонам у цэнтры; верхні падзяляўся пілястрамі, паміж якімі былі прастакутныя вокны і нішы, завяршаўся атыкам і пакатым франтонам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Святыні ордэна прапаведнікаў // Наша Вера. № 1 (27), 2004.