Нарын (рака)
Выгляд
Нарын | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | зьліваньне рэк: Кашкасу і Майтар |
Вусьце | Сырдар’я |
Краіны басэйну | Кыргыстан, Узбэкістан |
Даўжыня | 807 км |
Плошча басэйну | 59 900 км² |
Нарын (Тарагай[1] па-кыргыску: Нарын, па-ўзбэцку: Norin) — рака ў Кыргызстане і Узбэкістане, пры зьліцьці з ракой Карадар'я ўтварае раку Сырдар'я.
Даўжыня 807 км. Плошча басэйну 59100 км². Бярэ пачатак зь ледавікоў Цэнтральнага Цянь-Шаня, цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цясьнінах. Жыўленьне сьнега-ледавіковае, у вярхоўях ледавіковае-сьнегавае.
Сярэдні расход вады ля Ўчкургану (40 км ад вусьця) 429 м³/с, найбольшы — 2880 м³/с. Паводка ў траўні. Вада з Нарына выкарыстоўваюцца для арашэньня зямель Фэрганскай даліны; з Нарыну бярэ пачатак Вялікі Фэрганскі канал. На рацэ — Учкурганская ГЭС, Тактагульская ГЭС; гарады Нарын, Таш-Кумыр, Учкурган.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аркуш мапы K-43-XXIV. Маштаб: 1 : 200 000.