Перайсьці да зьместу

Гідраэлектрастанцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ГЭС»)
Гідраэлектрастанцыя

Гідраэлектрастанцыя — электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энэргію воднага струменя.

Гідраэлектрастанцыі звычайна будуюцца на рэках, ствараючы плаціны і вадасховішчы. Сярод пераваг ГЭС нізкі сабекошт электраэнэргіі, магчымасьць хуткага ўключэньня або выключэньня генэратараў у залежнасьці ад аб’ёму спажываньня энэргіі, аднаўляльная крыніца энэргіі, адсутнасьць забруджваньня паветра. Аднак будаўніцтва ГЭС дарагое і доўгае, часта вадасховішчы займаюць занадта вялікія тэрыторыі, непрадказальна ўплываць на рэгіянальны клімат, а плаціны шкодзіць рыбнай гаспадарцы, бо перакрываюць шляхі да традыцыйных месцаў нерасту рыб (апошнюю праблему можна вырашыць пры дапамозе рыбапрапускных збудаваньняў). Таксама да гідраэлектрастанцый адносяць прыліўныя электрастанцыі.

За 2022 год 52 гідраэлектрастанцыі Беларусі выпрацавалі звыш 370 млн кіляват-гадзіна электраэнэргіі. Іх усталяваная электрычная магутнасьць складала 96,2 мэгават. Найбольшымі былі Віцебская і Полацкая гідраэлектрастанцыі, якія выпрацавалі 236 млн кВт-гадз. (64 % ад усіх ГЭС) электраэнэргіі, што ашчадзіла звыш 75 000 тонаў паліва[1].