Караліна Гарыкейнз
| Караліна Гарыкейнз | |
| | |
| Дывізіён | Сталічны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Усходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Ралі, Паўночная Караліна |
| Заснаваны | 1972 |
| Стадыён | PNC-Арэна |
| Колеры |
Чырвоны, чорны і белы |
| Гісторыя |
Нью-Інглэнд Ўэйлерз 1972—1979 Гартфард Ўэйлерз 1979—1997 Караліна Гарыкейнз 1997 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | |
| Капітан | Джордан Стаал[d] |
| Афіцыйны сайт | hurricanes.nhl.com (анг.) |
Каралі́на Га́рыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Клюб спачатку свайго існаваньня спаборнічаў у Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, але апасьля шэрагам іншых клюбаў перайшоў да НХЛ. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі, выгуляўшы ў фінале «Эдмантан Ойлерз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прадмесьця Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Гартфард, сталіцу штату Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Гартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.
22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан Ойлерз», «Квэбэк Нордыкс», «Вініпэг Джэтс» і «Гартфард Ўэйлерз», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—1986 гадоў гартфардцы згулялі вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.

«Ўэйлерз» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — вураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а гэтак званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Гарыкейнз».
Сэзон 1997—1998 гадоў «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Гарыкейнз» чакала моцнае «Таронта». «Гарыкейнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсіса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.
Пасьля павольнага пачатку сэзону 2003—2004 гадоў Пол Морыс, які быў трэнэрам каманды яшчэ з часоў Гартфарду, быў звольнены і заменены колішнім трэнэрам «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Пітэрам Лавіялетам. Пры новым трэнэры вынікі не палепшыліся. Шматлікія заўзятары, якія зацікавіліся камандай у пераможным сэзоне, больш не наведвалі матчы. Адным з нямногіх пазытыўных вынікаў гэтых стратных гадоў быў выбар на драфце Эрыка Стаала ў 2003 годзе, які пазьней стаў галоўнай зоркай каралінцаў.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 31 | Фрэдэрык Андэрсэн |
1989 | 32 | Брэндан Басі |
1998 | ||
| 52 | Пётар Качаткоў |
1999 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 4 | Шэйн Гастысбээр |
1993 | 5 | Джэйлен Чэтфілд |
1996 | ||
| 6 | Майк Рэйлі |
1993 | 19 | К’Андрэ Мілер |
2000 | ||
| 21 | Аляксандар Нікішын |
2001 | 26 | Шон Ўокер |
1994 | ||
| 62 | Шарль-Алексіс Лего | 2003 | 74 | Джэйкаб Слэвін |
1994 | ||
| Нападнікі | |||||||
| 11 | Джордан Стаал |
1988 | 20 | Сэбастыян Аха |
1997 | ||
| 22 | Логан Станковэн |
2003 | 24 | Сэт Джэрвіс |
2002 | ||
| 27 | Мікалай Элерс | 1996 | 28 | Вільям Кар’е |
1994 | ||
| 37 | Андрэй Сьвечнікаў |
2000 | 48 | Джордан Мартынук |
1992 | ||
| 50 | Эрык Робінсан |
1995 | 53 | Джэксан Блэйк |
2003 | ||
| 71 | Тэйлар Гол |
1991 | 77 | Марк Джанкоўскі |
1994 | ||
| 82 | Еспэры Котканіемі |
2000 | |||||
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз