Канэктыкут
| Канэктыкут | |||||
| |||||
| | |||||
| Мянушка | Штат Канстытуцыі | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сталіца | Хартфард (Канэктыкут) | ||||
| Найбуйнейшы горад | Брыджпарт | ||||
| Плошча | |||||
| 48-я па ЗША | |||||
| - агулам | 14 371 км² | ||||
| - % вады | 12,6 | ||||
| - шырата | 40°58' пн. ш. па 42°3' пн. ш. | ||||
| - даўгата | 71°47' з. д. па 73°44' з. д. | ||||
| Насельніцтва | |||||
| 29-е па ЗША | |||||
| - агулам | 3,4 | ||||
| - шчыльнасьць | 271,4/км² | ||||
| Дата заснаваньня | 9 студзеня 1788 (5-ы) | ||||
| Губэрнатар | Даннэль Маллой | ||||
| Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 | ||||
| Афіцыйная старонка | |||||
Канэ́ктыкут, Канэ́ктыкат (па-ангельску: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Назоў штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэньне CT.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айлэнд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусэтсам, на ўсходзе — з Род-Айлэндам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца зь лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасьць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата зьвязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калёнія Канэктыкут прыняла першую ў сьвеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пасьля Вайны за незалежнасьць Амэрыкі Канэктыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвэну. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.