Борнгальм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Борнгальм
Узьбярэжжа Борнгальму
Узьбярэжжа Борнгальму
Месца Балтыйскае мора
Плошча 588,36 км²
Найвышэйшы пункт 162 м
Краіна Данія
Вобласьць Сталічная вобласьць Даніі
Насельніцтва (2018) 39 632
Каардынаты 55°8′35″ пн. ш. 14°55′15″ у. д. / 55.14306° пн. ш. 14.92083° у. д. / 55.14306; 14.92083Каардынаты: 55°8′35″ пн. ш. 14°55′15″ у. д. / 55.14306° пн. ш. 14.92083° у. д. / 55.14306; 14.92083
Борнгальм на мапе Даніі
Борнгальм
Борнгальм
Борнгальм

Бо́рнгальм (па-дацку: Bornholm, [bɒːnˈhʌlˀm]; па-старажытнанарвэску: Burgundaholmr) — дацкі востраў у Балтыйскім моры, на ўсход ад Даніі, на поўдзень ад Швэцыі, на паўночны ўсход на Нямеччыны і на поўнач ад Польшчы. Плошча — 588,36 км²[1], насельніцтва на 2018 год — 39 632 чалавекі.

Асноўныя віды вытворчасьці на востраве — малочная жывёлагадоўля, выраб шкла і ганчарства зь мясцовай гліны. У летнія месяцы вялікае значэньне набывае турызм: на Борнгальме разьмешчаная вялікая колькасьць круглых цэркваў.

Дзякуючы свайму клімату востраў вядомы як solskinsøen (Сонечны востраў), а з-за распаўсюджанасьці граніту — klippeøen (Скалісты востраў). Сонечнае цяпло назапашваецца ў скалістых утварэньнях, і цеплыня трымаецца тут да кастрычніка. Дзякуючы цёпламу клімату на востраве распаўсюджаныя розныя віды інжыру, вядомага як борнгальмскі дыямэнт. Для Борнгальма, у адрозьненьне ад кантынэнтальнай Даніі, характэрныя скалістыя ўтварэньні на поўначы, якія спускаюцца і пераўтвараюцца ў хваёвыя ды лісьцевыя лясы; у цэнтры выспы землі прыгодныя для сельскай гаспадаркі, а на поўдні — пясчаныя пляжы[2].

З-за ствайго стратэгічнага разьмяшчэньня Борнгальм стагодзьдзямі пераходзіў з рук у рукі: пераважна знаходзячыся пад уладай Даніі, быў заваёўваны Любэкам ды Швэцыяй. Руіны Гамэрсгуса на паўночна-заходнім ускрайку вострава — найбуйнейшая сярэднявечная фартэцыя Паўночнай Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Economy and Interior Ministry: Municipal Key Figures
  2. ^ Lone Thygesen Blecher, George Blecher Swedish Folktales & Legends. — University of Minnesota Press, 2004. — С. xvi. — ISBN 978-0-8166-4575-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]