Перайсьці да зьместу

Гэльсынгборг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэльсынгборг
швэдз. Helsingborg
Населены пункт
Герб
Краіна Швэцыя
Ляндскап Сконэ
Лэн Сконэ
Камуна Гэльсынгборг
Дата заснаваньня 1085
Горад з 1085
Геаграфія
Плошча 39,57 км²
Вышыня НУМ 13 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 56°03′ пн. ш. 12°43′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  104 250 чал. (2015)
Афіцыйная мова швэдзкая мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 042
Паштовы індэкс 25X XX
Сайт helsingborg.se (швэд.)
Гэльсынгборг на мапе Швэцыі
Гэльсынгборг
Гэльсынгборг
Гэльсынгборг

Гэльсынгборг (па-швэдзку: Helsingborg) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 104 250 чалавек.

Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліву Эрэсунду, і «borg» — замак.

Помнік Магнусу Стэнбоку каля Ратушы
Вежа Чэрнан

Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.

Адам Брэмэнскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце дацкага караля Кнута Сьвятога — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе Эрэсунду замка Кронбарг у горадзе Гэльсынгёр. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць Швэцыі й у наступныя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут швэдзкая армія Магнуса Стэнбока перамагла датчанаў.

У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў Швэцыі гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бэргман. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.

Дом Якаба Гансэна
  • Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
  • Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
  • Фахвэркавы Дом Якаба Гансэна (1641)
  • Ратуша (1887)
  • Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі сходамі
  • Помнік Магнусу Стэнбоку

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гэльсынгборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. https://www.geonames.org/2706767/helsingborg.html