Капэнгагенская ратуша
Выгляд
Капэнгагенская ратуша (дацк. Københavns Rådhus) — адміністрацыйны будынак, месца пасяджэньняў Муніцыпальнага савета і мэрыі Капэнгагена.
Першая (1479) і другая (1728) ратушы Капэнгагена пацярпелі ад гарадзкіх пажараў 1728 і 1795 гг. адпаведна. З 1815 году ў Нюторве быў пабудаваны будынак, дзе акрамя гарадзкога савета разьмяшчаўся (і да гэтага часу разьмяшчаецца) суд.
Сучасны будынак ратушы пабудавана ў 1893—1905 гг у цэнтры Капэнгагена ў стылі «паўночны мадэрн» па праекце архітэктара Марціна Нюрапа, які ўзяў за аснову палац Палаца-Публіка ў Сыене. Вышыня гадзіньнікавай вежы дасягае 105,6 м.