Сконэ (лэн)
Сконэ | |
па-швэдзку: Skåne län | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Уваходзіць у | Эрэсундзкі рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Мальмё |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1997 |
Ляндсгёўдынг | Анэлі Гультэн |
Насельніцтва (2017) | 1 340 415 (3-е месца) |
Шчыльнасьць | 119 чал./км² |
Плошча | 11 302 км² (10-е месца) |
Шырата | Паўночная 56°0 |
Даўгата | Усходняя 13°27 |
Лэн Сконэ на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-M |
Код аўтам. нумароў | M |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Ско́нэ (па-швэдзку: Skåne län) — лэн, разьмешчаны на паўднёвым узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Сконэ. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Галянд і Блекінге. Адміністрацыйны цэнтар — Мальмё. Кіраўніцтва лэну знаходзіцца ў Мальмё і Крыстыянстадзе, які да 1997 году зьяўляўся цэнтрам асобнага лэну. Ляндсгёўдынгам з кастрычніку 2016 году зьяўляецца Анэлі Гультэн.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Межы лэну амаль цалкам супадаюць зь межамі гістарычнага ляндскапу Сконэ, за выключэньнем прыходу Эстра Каруп, які належыць да гістарычнага Галянду. Лэн Сконэ падзяляецца на 33 камуны. Насельніцтва складае 1,34 млн чал. — прыкладна 13% ад усяго насельніцтва Швэцыі, гэта больш за насельніцтва ўсяго Норлянду.
Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі Сконэ зьяўляюцца: Мальмё (301 706 чал.), Гэльсынгборг (104 250 чал.), Люнд (87 244 чал.), Крыстыянстад (39 762 чал.), Ляндскруна (32 229 чал.).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сконэ (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |