Перайсьці да зьместу

Лос-Анджэлес (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лос-Анджэлес
Поўная назва Los Angeles FC
Заснаваны 2014
Горад Лос-Анджэлес, ЗША
Стадыён БМО
Умяшчальнасьць: 22 000
Кіраўнік Bennett Rosenthal[d]
Чэмпіянат МЛС
 · 2023 Канфэрэнцыя: 3 месца (агулам 8 месца)
Плэй-оф: 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lafc.com (анг.)

«Лос-Анджэлес» (па-ангельску: Los Angeles FC) ― амэрыканскі футбольны клюб, які месьціцца ў Лос-Анджэлесе. Клюб спаборнічае ў лізе МЛС як каманда Заходняй канфэрэнцыі лігі. Клюб быў заснаваны 30 кастрычніка 2014 году і пачаў выступаць у лізе ў сэзоне 2018 году. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне БМО, адмысловым футбольным стадыёне, разьмешчаным у Экспазыцыйным парку.

Кіраўнікамі клюбу ёсьць Брэндан Бэк, Лары Бэрг і Бэнэт Розэнтал, але клюб мае таксама шэраг іншых суўладальнікаў, як то Ўіл Фэрэл. Першым галоўным трэнэрам клюбу быў Боб Брэдлі, які займаў гэтую пасаду з 2017 па 2021 гады. За часам свайго другога сэзону ў 2019 годзе «Лос-Анджэлес» здабыў тытул Сапортэрз Шылдс, а капітан клюбу Карляс Вэля быў прызнаны самым каштоўным гульцом лігі. Свой першы Кубак МЛС каманда здабыла ў 2022 годзе. У той жа год яна яшчэ раз стала ўладальнікам тытулу Сапортэрз Шылдс. У 2020 і 2023 гадах амэрыканскага каманда трапляла ў фінал Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ.

З таго часу, як клюб пачаў спаборнічаць у МЛС, паміж «Лос-Анджэлес» і «Лос-Анджэлес Гэлаксі» склалася суперніцтва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]