Адрыян Межэеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адрыян Межэеўскі
Adrian Mierzejewski 2011.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лістапада 1986(1986-11-06)[1][2] (36 гадоў)
Рост 177 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хэнань Цзянье
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2009
2006—2007
2009—2011
2011—2014
2014—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2022
2020
2021
2022—
Вісла Плоцк
Заглембе Сасновец (арэнда)
Палёнія
Трабзанспор
Аль-Наср
Шарджа
Сыднэй
Чанчунь Ятай
Чунцін Ліфань
Гуанчжоў Фулі (арэнда)
Шанхай Шэньхуа (арэнда)
Хэнань Цзянье
72 (9)
14 (1)
69 (11)
84 (9)
43 (18)
18 (3)
25 (13)
19 (3)
39 (10)
6 (2)
16 (5)
16 (2)
Зборныя
2010—2013 Польшча 41 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 кастрычніка 2022.

Адрыя́н Межэе́ўскі (па-польску: Adrian Mierzejewski; нарадзіўся 4 лістапада 1986 году, Ольштын, Польшча) — польскі футбаліст, паўабаронца кітайскага клюбу «Хэнань Цзянье» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Накі» з Ольштыну. Увесну 2003 году прабіўся ў асноўны склад клюбу, зь якім выступаў да канца сэзона. Узімку 2004 году перайшоў у плоцкую «Віслу», зь якой у сэзоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 году перайшоў у сасноўскае «Заглембе», аднак па заканчэньні сэзону вярнуўся назад у Плоцк. 22 сьнежня 2008 году заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палёніяй», 5 сьнежня 2010 году як гулец варшаўскага клюбу стаў уладальнікам прыза «Найлепшы гулец лігі 2010 году» паводле вэрсіі выданьня «Piłka Nożna»[4].

З чэрвеня 2011 году выступаў за турэцкі клюб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн эўра[5]. Гэты трансфэр стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстраклясы[6], да гэтага моманту самым дарагім гульцом, быў Робэрт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн эўра.

20 чэрвеня 2014 году Мэжэеўскі падпісаў кантракт з клюбам «Аль-Наср» з Саудаўскай Арабіі тэрмінам на 3 гады[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчэка. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 году ў браму зборнай Аргентыны й прынёс польскай камандзе перамогу зь лікам 2:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аль-Наср»:

«Сыднэй»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Adrian Mierzejewski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Adrian Mierzejewski // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ Mierzejewski Ligowcem Roku 2010(недаступная спасылка). ksppolonia.pl
  5. ^ Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
  6. ^ Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
  7. ^ Mierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]