Якуб Ківёр
Якуб Ківёр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 лютага 2000[1] (23 гады) | |
Рост | 1,89 м | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019 2019—2021 2021—2023 2023— |
Жэлезярнэ Жыліна Спэцыя Арсэнал |
16 (1) 46 (3) 39 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2022— | Польшча | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Я́куб Кі́вёр (па-польску: Jakub Kiwior; нар. 15 лютага 2000 году) — польскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Займацца футболам гулец пачаў у родных Тыхах, але ў хуткім часам далучыўся да акадэміі бэльгійскага «Андэрлехту». Скончыўшы акадэмію паляк не далучыўся да асноўнай дружыны клюбу, а перайшоў у славацкі «Жэлезярнэ», дэбютаваўшы 16 лютага 2019 году ў матчы чэмпіянату Славаччыны супраць «Нітры». У жніўні 2019 году было абвешчана аб далучэньні абаронцы да славацкай «Жыліны»[2]. Дэбют за жылінцаў прыпаў на 10 жніўня 2019 году ў гасьцявым матчы супраць «Ружамбэрака». Ківёр выйшаў на зьмену Лукашу Янашыку. Празь месяц паляк зьявіўся ўжо ў пачатковым складзе ў матчы супраць «ВіОну». У тым ліку дзякуючы дзеяньням гульца жылінцы захавалі браму ад голу, але і не адзначыліся самі. Цягам сэзону 2019—2020 гадоў футбаліт прыцягваўся і да матчаў рэзэрвовай каманды. З пандэміяй каранавірусу клюб быў вымушаны пазбаваіцца шэрагу гульцоў, каб фінансава не зашкодзіць сабе. Ківёр быў захаваны ў шэрагах[3], а з сэзону 2020—2021 гадоў стаў гульцом асноўнага складу клюбу. 31 жніўня 2021 году за паўмільёна эўра далучыўся да складу італьянскага клюбу Сэрыі А «Спэцыі». Паляк склаў асабістую дамову тэрмінам на чатыры гады[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ківёр дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы ў матчы супраць зборнай Нідэрляндаў у розыгрышы Лігі нацыяў 2022—2023 гадоў 11 чэрвеня 2022 году.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Jakub Kiwior // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Jakub Piotr Kiwior prestupuje do MŠK Žilina». FK Železiarne Podbrezová.
- ^ «Zo dňa na deň sa mu rozpadol káder. Na likvidáciu MŠK Žilina reaguje aj tréner Pavol Staňo». Šport.
- ^ «Jakub Kiwior w Spezii». 90 Minut
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
1 Рамздэйл · 3 Тырні · 4 Ўайт · 5 Партэй · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 10 Сьміт-Роў · 11 Мартынэльлі · 12 Саліба · 14 Нкетыя · 15 Ківёр · 16 Голдынг · 18 Такехіра Таміясу · 19 Трасар · 20 Жаржыньню · 21 Віейра · 24 Нэлсан · 25 Эльнэні · 30 Тэрнэр · 34 Джака · 35 Зінчанка · Трэнэр: Артэта |