Перайсьці да зьместу

Павал Брожак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Брожак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1983(1983-04-21)[1][2][3] (43 гады)
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2010 Вісла Кракаў 178 (81)
2002 ЛКС Лодзь 8 (0)
2004—2005 ГКС Катавіцы 20 (5)
2011—2012 Трабзанспор 19 (3)
2012 Сэлтык 3 (0)
2012—2013 Рэкрэатыва Ўэльва 18 (2)
2013—2020 Вісла Кракаў 178 (63)
Зборныя
1999—2000 Польшча (да 16)[d] 16 (7)
1999—2001 Польшча (да 17)[d] 14 (7)
2000—2001 Польшча (да 18)[d] 11 (3)
2001—2002 Польшча (да 19)[d] 6 (3)
2003 Польшча (да 20)[d] 7 (4)
2004—2005 Польшча (да 21)[d] 11 (12)
2005—2014 Польшча 38 (9)

Па́вал Лукаш Бро́жак (па-польску: Paweł Łukasz Brożek; нар. 21 красавіка 1983, Кельцы, Польшча) — былы польскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Футболам пачаў займацца ў родным горадзе, аднак ужо ў 1998 годзе далучыўся да кракаўскай «Віслы» разам з братам, які таксама зьяўляецца футбалістам. 8 красавіка 2001 году Павал дэбютаваў у складзе кракаўскага клюбу ў матчы супраць «Гурніка». 21 красавіка 2001 году ён заіў свой першы гол у Экстраклясе ў браму клюбу «Одра». У 2005 годзе стаў гульцом асноўнага складу.

У студзені 2011 году Павал зноўку разам з братам перайшлі ў турэцкі клюб «Трабзанспор». Са студзеня па пачатак лета 2012 году Павал знаходзіўся ў арэндзе ў шатляндзкім «Сэлтыку». З 2013 году зноўку выступае за клюб «Вісла».

У нацыянальнай зборнай Польшчы Павал дэбютаваў 27 красавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі і тады ж забіў першы гол.

«Вісла»:

  1. Pawel Brozek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. PAWEL BROZEK // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Pawel Brozek // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. 90minut.pl (пол.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]