Марцін Булка
| Марцін Булка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 кастрычніка 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 1,99 м | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нэом[d] | |
| Нумар | 99 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2019 | Чэлсі-23[d] | |
| 2019—2022 | Пары Сэн-Жэрмэн | 2 (0) |
| 2020—2021 | → Картахэна[d] | 3 (0) |
| 2021 | → Шатару[d] | 9 (0) |
| 2021—2022 | → Ніцца | 1 (0) |
| 2022—2025 | Ніцца | 70 (0) |
| 2025— | Нэом[d] | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Польшча (да 18)[d] | 1 (0) |
| 2018 | Польшча (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2019 | Польшча (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2019—2020 | Польшча (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2023— | Польшча | 5 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рцін Бу́лка (па-польску: Marcin Bułka; нар. 4 кастрычніка 1999 году) — польскі футбаліст, брамнік саудаўскага клюбу «Нэом» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся футболам у роднай Польшчы, але яшчэ ў маладым веку прыяднаўся да акадэміі ангельскага «Чэлсі». У 2019 годзе далучыўся да францускага «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Запачаткаваў сваю кар’еру 30 жніўня 2019 году ў матчы супраць «Мэцу»[3]. У парыскай камандзе ня здолеў замацавацца, бо быў толькі трэцім брамнікам пасьля Кейляра Наваса і Сэрхіё Рыка. У выніку гулец шмат часу праводзіў у арэндах, як то ў «Картахэне», «Шатару» і «Ніццы». Аднак, у многіх клюбах гудяў вобмаль. Гэтак у складзе «Ніццы» ў сэзоне 2021—2022 гадоў брамнік згуляў ува ўсіх матчах клюбу ў Кубку Францыі, але толькі ў адным матчы лігі супраць «Клермона». 1 чэрвеня 2022 году падпісаў кантракт зь «Ніццай»[4]. У клюбе заставаўся другім брамнікам, але пасьля зыходу Каспэра Шмэйхэля з сэзону 2023—2024 гадоў стаў першым брамнікам каманды. 5 ліпеня 2025 году ўмовіўся з саудаўскім клюбам «Нэом».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 21 лістапада 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marcin Bulka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Marcin Bulka signs for Paris Saint-Germain until 2021». Paris Saint-Germain F.C.
- ↑ «Bulka makes Rouge-et-Bleu debut». Paris Saint-Germain F.C.
- ↑ «Bulka définitivement niçois». OGC Nice.
- ↑ «Reprezentacja Polski wygrała z Łotwą. Dwie asysty Nicoli Zalewskiego WIDEO». TVP Sport.