Дам’ен Пэркі
| Дам’ен Пэркі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 красавіка 1984[1] (41 год) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2005 | Труа | 62 (3) |
| 2005—2007 | Сэнт-Эт’ен | 23 (1) |
| 2007—2008 | → Сашо | 23 (1) |
| 2008—2012 | Сашо | 123 (10) |
| 2012—2015 | Рэал Бэтыс | 32 (0) |
| 2015—2016 | Таронта[d] | 37 (2) |
| 2016—2017 | Нотынггэм Форэст | 17 (2) |
| 2017—2019 | Газэлек Аячча | 42 (0) |
| Зборныя | ||
| 2011—2013 | Польшча | 14 (1) |
Дам’ен Пэркі (па-француску: Damien Perquis; нар. 10 красавіка 1984 году, Труа, Францыя) — колішні польскі футбаліст францускага паходжаньня, абаронца. Гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пэркі зьяўляецца выхаванцам клюбу «Труа». Ён гуляў у Лізе 2 за «Труа» на працягу 2 гадоў, дзе быў адным з найлепшых абаронцаў лігі. У 2005 годзе Дам’ен падпісаў кантракт з клюбам Лігі 1 «Сэнт-Эт’енам» як вольны агент. Праз два гады, не замацаваўшыся ў складзе Пэркі быў аддадзены ў арэнду «Сашо». Пасьля некаторых непрыемнасьцяў ён знайшоў сваю форму й пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У 2008 годзе «Сашо» выкупіў ягоны кантракт.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за моладзевую зборную Францыі, аднак у сьнежні 2008 году Пэркі заявіў, што да яго праяўляе цікавасьць зборная Польшчы[2]. У студзені 2011 году паведамлялася, што Дам’ен падаў паперы на атрыманьне грамадзянства[3]. Аднак ягоная сям’я страціла некаторыя неабходныя дакумэнты, і таму галоўны трэнэр польскай зборнай Францішэк Смуда папрасіў прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пасадзейнічаць у атрыманьні польскага пашпарта[4]. У верасьні 2011 году Пэркі атрымаў польскае грамадзянства[5].
Дам’ен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы супраць зборнай Нямеччыны 6 верасьня 2011 году. Гульня скончылася ў нічыю 2:2.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дам’ен мае польскае паходжаньне праз сваю бабулю[6], якая зьехала ў Францыю з цэнтральнай Польшчы. Жанаты й мае двух дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ DAMIEN PERQUIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ «Damien Perquis zagra dla Polski». Wirtualna Polska
- ↑ «Damien Perquis closer to Poland NT». Polish Football Online
- ↑ «Prezydent zajęty, więc trwa ukrywanie Damiena Perquisa». Interia.pl
- ↑ «Reprezentacja. Damien Perquis ma polskie obywatelstwo». Gazeta Wyborcza
- ↑ «Damien Perquis już w Warszawie». Rzeczpospolita.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Футбалісты клюбу «Труа»
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Эт’ен»
- Футбалісты клюбу «Сашо» Манбэльяр
- Футбалісты клюбу «Рэал Бэтыс» Сэвільля
- Футбалісты клюбу «Таронта»
- Футбалісты клюбу «Нотынггэм Форэст»
- Футбалісты клюбу «Газэлек» Аячча
- Футбалісты зборнай Польшчы
- Францускія футбалісты
- Польскія футбалісты