Перайсьці да зьместу

Дарыюш Дудка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарыюш Дудка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сьнежня 1983(1983-12-09)[1] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2005
2005—2008
2008—2012
2012—2013
2013—2014
2014—2015
2015—2017
2017—2019
Аміка
Вісла Кракаў
Асэр
Левантэ
Бірмінггэм Сіці
Вісла Кракаў
Лех
Лех 2
93 (0)
77 (5)
110 (6)
2 (0)
2 (0)
46 (0)
9 (0)
56 (10)
Зборныя
2004—2012 Польшча 65 (2)

Дарыюш Дудка (па-польску: Dariusz Dudka; нарадзіўся 9 сьнежня 1983 году, Костшын-над-Одрай, Польшча) — былы польскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Польшчы.

Пачаў займацца футболам у родным горадзе. У 1999 годзе перайшоў у клюб «Аміка», дэбютаваў у Экстраклясе 15 красавіка 2000 году ў матчы супраць «Руху» (Рудзенкаў). Правёў шэсьць гадоў у клюбе й быў прададзены ў польскі клюб «Вісла» (Кракаў). У сэзоне 2007—2008 гадоў перамог у чэмпіянаце Польшчы разам зь «Віслай». 26 чэрвеня 2008 году ён быў прададзены ў францускі клюб «Асэр» за 2,225 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. У 2012 годзе вольным агентам перашоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ».

Пасьля прагляду Дудка падпісаў двухмесячны кантракт з ангельскім клюбам «Бірмінггэм Сіці» 31 кастрычніка 2013 году[4]. Пасьля зьяўляеньня толькі ў 2 матчах і сканчэньня кантракту гулец зьехаў у Польшчу, дзе заключыў пагадненьні з клюбам «Вісла» (Кракаў).

У зборнай Польшчы дэбютаваў 7 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША, які скончыўся зь лікам 1:1. Дарыюш зьяўляецца ўдзельнікам чэмпіянату сьвету 2006 году, чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў. Пасьля таварыскай сустрэчы супраць зборнай Украіны (0:1), разам з Артурам Боруцам і Радаславам Маеўскім быў выдвараны з зборнай за парушэньне рэжыму[5].

«Аміка»:

«Вісла»:

«Лех»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарыюш Дудкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў