Перайсьці да зьместу

Міхал Скурась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Скурась
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 2000(2000-02-15) (26 гадоў)
Рост 172 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лянс
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2023 Лех Познань 92 (13)
2018—2019 → Брук-Бэт Тэрмаліка 27 (1)
2019 → Ракаў 15 (1)
2023—2025 Бруге 62 (2)
2025—2026 Гент 31 (2)
2026—4 Лянс 0 (0)
Зборныя
2019 Польшча (да 20)[d] 10 (0)
2022—4 Польшча 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 ліпеня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2026.

Мі́хал Ску́рась (па-польску: Michał Skóraś; нар. 15 лютага 2000 году) — польскі футбаліст, паўабаронца францускага клюбу «Лянс» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Выхаванец познанскага «Леху». У 2018 годзе дзеля здабыцьця гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Брук-Бэт Тэрмаліка», адгуляўшы за каманду 27 матчаў у сэзоне 2018—2019 гадоў. Палову сэзону 2019—2020 гадоў, таксама на правах арэнды, правёў у клюбе Экстраклясы «Ракаў». Пасьля вярнуўся ў «Лех», дзе пачаў падцягвацца да матчаў асноўнай каманды. 20 сакавіка 2021 году забіў свой першы гол у прафэсійнай кар’еры ў матчы супраць беластоцкай «Ягелёніі»[2]. У 2023 году спрычыніўся да таго, што польскі клюб дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў. У тым жа годзе, а менавіта 26 красавіка, склаў чатырохгадовы кантракт з бэльгійскім «Бруге».

6 верасьня 2025 году Скурась далучыўся да бэльгійскага «Генту» паводле трохгадовага кантракту[3]. 14 ліпеня 2026 году стаў футбалістам францускага «Лянсу»[4].

«Лех»:

«Бруге»:

«Лянс»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]