Перайсьці да зьместу

Ойген Палянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ойген Палянскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1986(1986-03-17)[1] (39 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008 Барусія Мёнхэнглядбах 53 (1)
2008—2010 Хэтафэ 26 (0)
2009—2010 Майнц 21 (1)
2010—2013 Майнц 66 (3)
2013—2018 Гофэнгайм 123 (9)
Зборныя
2005—2008 Нямеччына (да 21)[d] 19 (1)
2011—2014 Польшча 19 (0)

О́йген Паля́нскі (па-польску: Eugen Polanski), народжаны Багуслаў Эўгеніюш Палянскі (па-польску: Bogusław Eugeniusz Polański; нар. 17 сакавіка 1986 году, Сасновец, Польшча) — былы польскі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Акрамя польскага мае й нямецкае грамадзянства.

У трохгадовым узросьце з бацькамі пераехаў у нямецкі горад Фірзэн непадалёк ад мяжы зь Нідэрляндамі, дзе й пачаў займацца футболам. Выступаў за аматарскі клюб «Канкордыя» зь Фірзэна, а ў 1994 годзе быў прыняты ў акадэмію мёнхэнглядбахскай «Барусіі». Пасьля 10 гадоў навучаньня дэбютаваў у асноўным складзе пад кіраўніцтвам Дыка Адвакаата: 12 лютага 2005 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Вэрдэра» ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне замест Пэра Клюге. Гэта быў, дарэчы, ягоны адзіны матч у сэзоне 2004—2005 гадоў, а ў сэзоне 2005—2006 гадоў Ойген згуляў ужо 21 гульню. 19 лістапада 2005 году ён забіў першы гол у Бундэсьлізе ў браму левэркузэнскага «Баера», што прынесла камандзе нічыю 1:1. У 2006 годзе клюб заняў 10-е месца, а праз год і зусім прымудрыўся вылецець у Другую Бундэсьлігу. У сэзоне 2007—2008 гадоў Палянскі згуляў 9 матчаў, а затым пакінуў клюб.

Новай камандай у ягонай кар’еры стаў гішпанскі «Хэтафэ», у які яго запрасіў Віктар Муньяс. Палянскі перайшоў у гішпанскую каманду й дэбютаваў у Ля Лізе 28 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Атлетык Більбао», які «Хэтафэ» перамог зь лікам 1:0. Улетку на правах арэнды Ойген адправіўся ў «Майнц 05», а пасьля сэзона 2009—2010 гадоў і зусім падпісаў афіцыйны кантракт з клюбам на 4 гады[2].

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць]

У 2001—2005 гадох Палянскі выступаў за розныя зборныя Нямеччыны, а ў 2005—2008 гадох ён выступаў за зборную да 21 году й быў ейным капітанам. Аднак з 2011 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы.

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Багуслаў Эўгеніюш Палянскі вымушаны быў зьмяніць сваё імя пры атрыманьні нямецкага пашпарта, паколькі таго патрабавала нямецкае заканадаўства, то бок нямецкага аналяга славянскаму імя Багуслаў не існуе, таму цяпер ягонае імя — Ойген Палянскі[3]. У ліпені 2011 году ён атрымаў польскі пашпарт, які дазволіў яму гуляць за зборную Польшчы, але не памяняў імя й нават захаваў нямецкае грамадзянства.

Асабіста сябе лічыць больш па мэнталітэце немцам, чым палякам[4]. Сям’я: жонка Караліна, дзеці Тыма (2003) і Лука (4 лістапада 2008)[5]. З 2009 году жыве ў Бінгене-на-Райне[6]. Валодае нямецкай, польскай і гішпанскай мовамі.

  1. ^ а б в Eugen Polanski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Polanski erhält Vertrag in Mainz bis 2014
  3. ^ Polanski: Zrobię wszystko, żeby kibice byli ze mnie dumni(недаступная спасылка). przegladsportowy.pl
  4. ^ Eugen Polanski: chyba bardziej czuję się Niemcem niż Polakiem
  5. ^ Polanski will der neue Schuster werden(недаступная спасылка). bild.de
  6. ^ Irgendwann bin ich wieder bei Borussia(недаступная спасылка). bild.de

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]