Адам Матушчык
| Адам Матушчык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 лютага 1989[1][2] (37 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2010 | Кёльн II[d] | 36 (4) |
| 2010—2015 | Кёльн | 102 (5) |
| 2012 | → Фартуна Дусэльдорф | 8 (1) |
| 2015—2017 | Айнтрахт Браўншвайг | 30 (1) |
| 2017—2019 | Заглембе Любін | 43 (0) |
| 2019—2020 | Юрдынген 05[d] | 35 (1) |
| 2020—2025 | Дурэн[d] | 114 (8) |
| Зборныя | ||
| 2009—2010 | Польшча (да 21)[d] | 4 (0) |
| 2010—2013 | Польшча | 21 (1) |
Адам Матушчык (па-нямецку: Adam Matuschyk, па-польску: Adam Matuszczyk; нар. 14 лютага 1989 году, Глівіцы, Польшча) — польскі футбаліст. З 2010 па 2013 гады бараніў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ураджэнец Глівіц, у двухгадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Нямеччыну[4] і паступіў у школу каманды «Мэрцыг», пазьней выступаў за «Дылінген». Улетку 2003 году быў прыняты ў акадэмію «Кёльну» і пачаў трэніроўкі ў складзе другой каманды для падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў[5]. У першай палове сэзона ён правёў 11 сустрэчаў, 3 лютага 2009 году атрымаў права гуляць за асноўную каманду[6]. Дэбютаваў у складзе клюбу 27 лютага 2010 году ў матчы супраць клюбу «Баер». Першыя галы забіў 10 красавіка 2010 году, аформіўшы дубль у гульні супраць «Гофэнгайму»[7].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нягледзячы на наяўнасьць нямецкага пашпарта, палічыў за лепшае гуляць за зборную Польшчы. Быў выкліканы 19 сьнежня 2009 году для ўдзелу ў таварыскім турніры ў Тайляндзе[8], аднак клюб забараніў яму адпраўляцца ў зборную[9]. 4 траўня 2010 году быў выкліканы для правядзеньня некалькіх таварыскіх сустрэчаў і 29 траўня 2010 году дэбютаваў у матчы супраць зборнай Фінляндыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Adam Matuszczyk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Adam Matuschyk // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ Z FC Koln do kadry Smudy. Przegląd Sportowy
- ↑ Adam Matuszczyk. Kicker.de.
- ↑ Effzeh.: Neuer FC-Profi im Kader: Adam Matuschyk
- ↑ Hoffenheim harmlos — Köln gerettet. Kicker.de
- ↑ Smuda beschenkt Kölner vor Weihnachten. reviersport.de
- ↑ Smuda: Niech się wykażą!. Pilka Nozna