Рафал Кужава
| Рафал Кужава | ||
| ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 студзеня 1993[1][2] (32 гады) | |
| Рост | 182 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Брук-Бэт Тэрмаліка | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2018 | Гурнік Забжэ | 109 (7) |
| 2012—2013 | → Рыбнік[d] | 49 (4) |
| 2018—2020 | Ам’ен | 11 (1) |
| 2019 | → Міт’юлян | 7 (1) |
| 2020 | → Эсб’ерг | 12 (2) |
| 2021—2025 | Погань Шчэцін | 103 (5) |
| 2025— | Брук-Бэт Тэрмаліка | |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Польшча | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ра́фал Кужа́ва (па-польску: Rafał Kurzawa; нар. 29 студзеня 1993 году) — польскі футбаліст, левы ўінгер клюбу «Тэрмаліка».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў гуляць у футбол у моладзевай камандзе «Згода» з Альшавы. Зьмяніў яшчэ некалькі клюбаў пакуль не далучыўся да забжэўскага «Гурніка». Адзін з сэзонаў правёў у арэндзе ў складзе рыбніцкага РОВу. Футбаліст быў адным з найлепшых асыстэнтаў польскага першынства, гэтак у сэзоне 2017—2018 гадоў ён зрабіў 15 галявых перадачаў. Пасьля сэзону далучыўся да францускага «Ам’ену», але два гады правёў у арэндзе ў Даніі. Спачатку Кужава абараняў колеры «Міт’юляну», і потым «Эсб’ергу». У студзені 2021 году гулец вярнуўся на радзіму і падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Погань»[4]. У 2025 годзе далучыўся да клюбу «Тэрмаліка», якая вярнулася ў Экстраклясу[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Міт’юлян»:
- Уладальнік Кубка Даніі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Rafal Kurzawa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Rafał Kurzawa // FBref (анг.)
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Sensacja! Reprezentant Polski w Ekstraklasie». Sport Interia.
- ^ «Rafał Kurzawa nowym zawodnikiem Bruk-Bet Termalica Nieciecza!». Termalica.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзінскім ваяводзтве
- Футбалісты клюбу «Брук-Бэт Тэрмаліка» Няцеча
- Футбалісты клюбу «Гурнік» Забжэ
- Футбалісты клюбу «Ам’ен»
- Футбалісты клюбу «Міт’юлян» Гэрнінг
- Футбалісты клюбу «Эсб’ерг»
- Футбалісты клюбу «Погань» Шчэцін
- Футбалісты зборнай Польшчы
- Польскія футбалісты
