Крыніца (бровар)
Каардынаты: 53°53′54″ пн. ш. 27°38′34″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 27.64278° у. д.
«Крыніца» | |
Тып | ААТ |
---|---|
Заснаваная | 1975 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Радыяльная, 52 |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Кіжук, Аляксандар Якіменка[1] |
Галіна | піваварная |
Прадукцыя | піва, квас, безалькагольныя напоі |
Абарачэньне | ▼211 971 млн. рублёў (2010; 70 805 тыс. $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼13 669 млн руб. (2010; 4 566 тыс $) |
Чысты прыбытак | ▼1 193 млн руб (2010; 399 тыс $) |
Лік супрацоўнікаў | 1646 (2010) |
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам |
«Крыні́ца» — беларускі бровар, заснаваны ў 1975 годзе ў Менску.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2018 год ААТ «Крыніца» вырабляла 3 віды безалькагольных напояў:
- пітную ваду «Александрыя», у тым ліку сярэднегазаваную, з артэзіянскіх сьвідравінаў глыбінёй 196 і 198 мэтраў[2];
- 2 гатункі квасу ў пляшках і бочках — «Лета 988» і «Старажытны»[3];
- 5 гатункаў газаваных напояў у пляшках па 1,5 літра — «Барбарыс», «Бураціна», «Дзюшэс» (франц. duchesse — княгіня), «Крэм-сода» і «Ліманад»[4].
Таксама ААТ «Крыніца» выпускала:
- 25 гатункаў піва, зь іх:
- 7 гатункаў «Крыніца» — «Клясычнае», «Моцнае», «Портэр», «Прэміюм», «Сьветлае», «Цёмнае» і «Экспартнае»;
- 3 гатункі «Культ» — «Вайсбір» (ням. Weissbier — пшанічнае піва), «Вайсбір Дункель» (бел. Пшанічнае піва Цёмнае) і «Лягер» (бел. Сховішча);
- 4 гатункі «Піўная карта» — «АПА» (анг. American pale ale (APA) — амэрыканскі сьветлы эль), «Дубэль» (нід. Dubbel — двайны), «Карт-блянш» (франц. Carte blanche — белая карта) і «Мазаіка ІПА» (анг. India pale ale (IPA) — індыйскі сьветлы эль);
- 2 гатункі «Старая піўніца» (славац. Stara Pivnice), у тым ліку чорнае (славацк. Cerne);
- 6 іншых гатункаў — «Александрыя», «Дынама Айс» (анг. Ice — лёд), «Жыгулёўскае асобае», «Залатая бочка», «Портэр 8/20» і «Урбан бір» (анг. Urban beer — гарадзкое піва),
- 3 гатункі нямецкага піва «Кальтэнбэрг» (Гэльтэндорф, зямля Баварыя) — «Гэфэвайсбір» (ням. Hefeweissbier — дражджавое пшанічнае піва), «Пільс» (ням. Pils — пльзеньскае) і «Шлёс-Келер Нацюртруб» (ням. Schloss-Keller Naturtrub — Замкавая піўніца з прыродным асадкам)[5];
- харчовыя канцэнтраты для прыгатаваньня — 6 гатункаў жэле з водарам ягадаў, фруктаў, малака і марцыпанаў; 3 гатункаў кісяля з водарам абрыкоса, вішні і журавінаў; 4 гатункі напою «Цывіта» зь вітамінам С і водарам ягадаў і фруктаў; какава-напою «Экспрэс» з цукрам і вітамінам С[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ААТ «Крыніца», раней вядомае як Менскі піваварны завод №2 пачаў сваю дзейнасьць у 1975 годзе. Тады былі ўведзеныя ў эксплюатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лягерны, і зваранае першае піва «Крыніца».
1986 год: Вытворчае аб’яднаньне «Менскпіўпром», у склад якога нараўне зь пяцьцю іншымі заводамі Менскай вобласьці (Барысаўскі завод безалькагольных напояў, Слуцкі піўзавод, Маладэчанскі піўзавод, Менскі завод безалькагольных напояў і піўзавод «Беларусь» — цяпер вядомы як «Аліварыя») у якасьці галаўнога прадпрыемства ўваходзіў і Менскі піўзавод №2, пераназвана ў «Крыніцу».
1992 год: Вытворчае аб’яднаньне «Крыніца» становіцца арэндным прадпрыемствам.
2001 год: Арэнднае прадпрыемства ператворанае ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. Па дамове з расейскай кампаніяй «Балтыка» пачата маштабная рэканструкцыя вытворчасьці. За інвэстыцыі ў $50 млн «Балтыка» па першапачатковай дамоўленасьці павінна была атрымаць 50% плюс адну акцыю прадпрыемства.
2003 год: Па ініцыятыве беларускага ўраду дамова з «Балтыкай» разрываецца. Пакет акцыяў, прыналежны дзяржаве, перадаецца ў давернае кіраваньне «Прыёрбанку». Завяршаецца першы этап рэканструкцыі. У яго межах была праведзеная мадэрнізацыя варачнага цэха і дражджавога аддзяленьня, цалкам замененае фільтрацыйнае і брадзільна-лягернае абсталяваньне, змантаваная новая станцыя водавычышчэньня, усталяваныя новыя лініі разьліва піва. Дзякуючы гэтаму атрымалася палепшыць якасьць прадукцыі, а таксама больш чым ў два разу павялічыць вытворчыя магутнасьці. Новае абсталяваньне на прадпрыемства паставілі вядучыя вытворцы Нямеччыны, Аўстрыі, Даніі, Бэльгіі, Францыі, Нідэрляндаў.
2004 год: Адчыненае акцыянэрнае таварыства «Крыніца» вырабіла і рэалізавала больш дзевяці млн дэкалітраў піва (рост 45% па стаўленьні да папярэдняга году). Дзель рынка ААТ «Крыніца» на рынку піва РБ па выніках 2004 году склала больш 30%.
На лістапад 2008 году бровар выпускае 38,1% ад выпуску ўсяго беларускага піва[7].
Былыя гатункі піва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Арыгінальнае»
- «Бурштын Беларусі»
- «Вязынскае»
- «Дражня»
- «Жигулевское»
- «Заслаўскае»
- «Казино»
- «Крыніца»
- «Крыніца-1»
- «Крыніца-2»
- «Крыніца-3»
- «Крыніца-4»
- «Крыніца Сапраўднае»
- «Лев»
- «Любіцельскае»
- «Минск»
- «Нагано»
- «Партызанскае»
- «Світанак»
- «Солнечное»
- «Спадчына»
- «Старажытнае»
- «Тёмное»
- «Хоккей»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва кампаніі // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Вада «Александрыя» // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Квас // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Безалькагольныя напоі // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Піва // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Харчовыя канцэнтраты // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7% (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты // ААТ «Крыніца», 2018 г. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.