Гомельскі тлушчавы камбінат
Каардынаты: 52°23′59″ пн. ш. 31°1′35″ у. д. / 52.39972° пн. ш. 31.02639° у. д.
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 ліпеня 1932 (92 гады таму) |
Уласьнікі | «Гомельаблпрам» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гомель |
Адрас | Навабеліцкі раён, вул. Ільліча, д. 4[1] |
Ключавыя фігуры | Зьміцер Барэйка (антыкрызісны кіраўнік), Станіслаў Кавалёў (галоўны інжынэр) |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | алей, гарчыца, гель для душу, кетчуп, маргарын, маянэз, мыла, таматная паста |
Чысты прыбытак | 611 тыс. рублёў (2021 год) |
Лік супрацоўнікаў | 700 (2017 год) |
Матчына кампанія | «Гомельаблпрам» |
«Гомельскі тлушчавы камбінат» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1932 году ў якасьці «Гомельскага маргарынавага заводу».
На 2023 год меў 4 цэхі: маргарынавы, маянэзны, мылаварны і рафінаваньня алею. Гадавая вытворчая магутнасьць складала: 35 000 тонаў перапрацоўкі насеньня рапсу і сланечніка, 10 500 тонаў маргарыну, 10 150 тонаў алею, 10 000 тонаў маянэзу, гарчыцы і таматнай пасты, 8880 тонаў гаспадарчага мыла і 5100 туалетнага мыла. На прадпрыемстве дзейнічала засьведчаная лябараторыя. У асноўным выраблялі маргарын, маянэз, падлівы, кетчуп, таматную пасту, гарчыцу, рапсавы, сланечнікавы і мяшаны алей, вадкае і цьвёрдае гаспадарчае і туалетнае мыла, у тым ліку дзіцячае, антыбактэрыяльнае і з дадаткамі, а таксама гелі для душу. Замежныя пастаўкі ажыцьцяўлялі ў 3 краіны Азіі — Армэнію, Ізраіль і Казахстан, 8 краінаў Эўропы — суседнія Латвію, Летувы, Польшчу, Расею і Ўкраіну, а таксама ў Данію, Малдову і Эстонію, як і ў ЗША[2]. У Расеі прызначэньне прадстаўніцтва выконвала ТАА «Эўракасмэтык»[3]. Уласныя крамы дзейнічалі ў Гомлі і Рэчыцы[4]. Пад заказ выраблялі маянэз і мыла для гандлёвых сетак прадпрыемстваў «Гіпа» і «Ромакс»[5].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2023 год «Гомельскі тлушчавы камбінат» вырабляў:
- кулінарскі тлушч «Белмол» і «CH-02» у пакунках па 20 кг тлустасьцю 99,7 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 9 да 18 месяцаў[6];
- 5 гатункаў цьвёрдага маргарыну ў пакунках па 200 грамаў тлустасьцю ад 65 да 82 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 110 дзён да 6 месяцаў[7];
- рапсавы, сланечнікавы і рапсава-сланечнікавы алей у пляшках па 750 мілілітраў з тэрмінам прыдатнасьці ад 15 да 24 месяцаў[8];
- 8 гатункаў маянэзу «Правансаль» у пакетах з поліэтылентэрэфталяту (ПЭТ) па 200 і 400 грамаў тлустасьцю ад 50 да 67 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 60 ад 120 содняў, а таксама 6 гатункаў маянэзнай падлівы ў ПЭТ-пакетах па 180, 250 і 300 грамаў тлустасьцю ад 20 да 37 % з тэрмінам прыдатнасьці 120 содняў, у тым ліку 3 пад беларускамоўным таварным знакам «Наша акцыя» у пакунках па 380 і 500 грамаў тлустасьцю 22, 33 і 44 %[9];
- 5 гатункаў кетчупу ў пакунках па 230 і 300 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў, а таксама 2 гатункі таматнай падлівы ў пакунку і слоіку па 300 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці ад 6 да 9 месяцаў, як і таматную пасту ў слоіку на 280 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці на 12 месяцаў[10];
- 4 гатункі гарчыцы ў слоіках па 170 грамаў і пакунках па 130 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці * 5 месяцаў, у тым ліку беларускую «Смачна есьці»[11];
- 4 гатункі хрэну ў слоіках па 160 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў, у тым ліку японскі[12];
- 15 гатункаў цьвёрдага туалетнага мыла ў пакунках па 70, 90 і 100 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады[13], а таксама гасьцінічнае па 10 грамаў[14];
- 6 гатункаў адмысловага туалетнага мыла ў пакунках па 90, 100 і 140 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады, у тым ліку антыбактэрыяльнае і гліцэрынавае[15];
- 7 гатункаў дзіцячага туалетнага мыла ў пакунках па 90 і 100 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці ад 2 да 3 гадоў, у тым ліку крэм-мыла[16];
- 15 гатункаў гаспадарчага мыла ў пакунках па 125, 140, 180 і 200 грамаў тлустасьцю 65 і 72 % з тэрмінам прыдатнасьці 2 і 3 гады[17];
- 3 гатункі вадкага мыла ў пляшках па 500 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады, у тым ліку антыбактэрыяльнае[18];
- 7 гатункаў геляў для душу ў фляконах па 420 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады[19];
- вільготныя сурвэткі ў пакунках па 72 асобнікі з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады[20].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930 годзе пачалі ўзводзіць «Гомельскі маргарынавы завод», які запусьцілі 1 ліпеня 1932 году. Пасьля гэтага прыступілі да пабудовы камбінату. У 1935 году пачаў працу мылаварны завод. У красавіку 1936 году запусьцілі гідрагенізацыйны завод саламасу, у выніку чаго ўтварылі «Гомельскі тлушчавы камбінат» з гідролізным і мылаварным заводамі. У 1948 годзе камбінат аднавілі пасьля Нямецка-савецкай вайны[21]. У 1967 годзе запрацаваў маянэзны цэх і скончылі будаўніцтва цэху туалетнага мыла[22].
У 2001—2003 гадох укаранілі рафінаваньне і дэзадараваньне рапсавага алею, што складалася зь 9 ступеняў[23]. У 2005 годзе ўвялі лінію разьліву алея. У красавіку 2009 году ўсталявалі аўтаматы выпуску маянэзу ў пакетах, на якіх таксама сталі фасаваць кетчуп[22]. У 2013 годзе ўствалявалі лінію туалетнага мыла. У сьнежні 2013 году «Гомельскі тлушчавы камбінат» запусьціў цэх рафінаваньня, вінтэрызаваньня і дэзадараваньня алею безупыннага дзеяньня магутнасьцю 140 тонаў за содні, які складаўся з 4-х сэкцыяў для выдаленьня прымесяў і воску. Гэта дазволіла выпускаць аліўкавы, рапсавы і сланечнікавы алеі. Пры гэтым выкарыстоўвалі айчынны рапс, а сланечнік большасьцю пастаўлялі з Расеі і Ўкраіны. На 2014 год пераважна выраблялі маргарын, маянэз, алей і мыла. Пры гэтым «Гомельскі тлушчавы камбінат» быў найбольшым у Беларусі вытворцам алею[23].
Па выніках 2014 году адзіны на той час у Беларусі цэх рафінаваньня і дэзадараваньня алею загрузілі вытворчасьцю толькі на 5 %, хоць у яго будоўлю ўклалі 100 млрд рублёў (9,7 млн даляраў). Праз гэта «Гомельскі тлушчавы камбінат» страціў 23 млрд рублёў (2,2 млн $). Зь 2015 году загрузку новай лініі павялічылі да 60 %[24]. На люты 2017 году ў дзяржаўнай уласнасьці знаходзілася 99,43 % прадпрыемства, якое налічвала 700 супрацоўнікаў[25]. Увесну 2017 году «Гомельскі тлушчавы камбінат» пашырыў выкарыстаньне беларускай мовы ў аздабленьні сваіх вырабаў[26].
У 2019 годзе прадпрыемства патрапіла пад фінансавае аздараўленьне. Па выніках 2021 году чысты прыбытак склаў 611 тыс. рублёў[27]. 18 жніўня 2022 году 1-ю партыю рапсавага алею вагой 25 тонаў накіравалі ў Кітай. Таксама атрымалі заяўку на пастаўку мыла[28].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Прадпрыемства сёньня // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Прадстаўніцтва і філіі // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
- ^ Крамы і фірмовыя сэкцыі // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Кантрактная вытворчасьць // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Кулінарны тлушч гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Маргарын гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Алей гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Маянэз гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Соўсы гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Гарчыца гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Хрэн у слоіках гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Цьвёрдае туалетнае мыла, марка «клясычнае» // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Мыла для гасьцініц гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Цьвёрдае туалетнае мыла, марка «Спэцыяльнае» // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Цьвёрдае туалетнае мыла, марка «дзіцячае» // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Гаспадарчае мыла гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Вадкае мыла гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Гелі для душа гуртам // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Вільготныя сурвэткі зь дзіцячым крэмам і рамонкай // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ Гомельскі тлушчавы камбінат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 348. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ а б Гісторыя прадпрыемства // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. Дзе вырабляюць ідэальны рапсавы алей // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2014. — № 71 (27681). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Халадовіч. Праблемы неэфэктыўнасьці дзяржмаёмасьці // Белтэлерадыёкампанія, 20 студзеня 2015 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
- ^ АЯ. З кіраўніцтва «Гомельскага тлушчавага камбінату» патрабуюць аплаціць 51 тысячу рублёў шкоды // Беларуская служба Радыё «Свабода», 27 лютага 2017 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
- ^ Ігар Случак. Вытворцы харчовых тавараў, якія паважаюць беларускамоўных спажыўцоў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 22 траўня 2017 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
- ^ «Гомельскі тлушчавы камбінат» выйшаў на чысты прыбытак па выніках 2021 году // Газэта «Зьвязда», 4 красавіка 2022 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
- ^ «Гомельскі тлушчавы камбінат» адправіў першую партыю рапсавага алею ў Кітай // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 жніўня 2022 г. Праверана 29 ліпеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Акцыя // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 13 ліпеня 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |