Перайсьці да зьместу

Яроміна (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яроміна
Першыя згадкі: 1772
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Яромінскі
Насельніцтва: 6094 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°30′53″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.51472° пн. ш. 30.93861° у. д. / 52.51472; 30.93861Каардынаты: 52°30′53″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.51472° пн. ш. 30.93861° у. д. / 52.51472; 30.93861
Яроміна на мапе Беларусі ±
Яроміна
Яроміна
Яроміна
Яроміна
Яроміна
Яроміна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яро́міна[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Яромінскага сельсавету. Насельніцтва 6094 чал. (2004), першая велічынёй у вобласьці.

Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Гомелю, на аўтадарозе Доўск — Гомель, чыгуначная станцыя.

На захадзе мэліярацыйны канал злучаецца з ракой Рандоўкай (прыток Узы).

Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1795 року дзейнічала царква. Абшарнікі Краінскі-Карвін і Багданаў мелі тут у 1840 року 475 дзесяцінаў зямлі і піцейны дом. У 1850 року непадалёк прайшла шаша Пецярбург — Кіеў. Пасьля будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 року запрацавала чыгуначная станцыя. У 1885 року дзейнічалі хлебазапасная крама, вінная крама, млын. У 1889 року збудаваная драўляная Пакроўская царква, у народнай вучэльні атрымлівалі адукацыю 46 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак, а ў 1902 року, адпаведна, 89 і 33. У 1897 року дзейнічала царкву, працавалі школа ды карчма. У 1897 року ў Пакалюбіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1908 року побач знаходзілася 3 фальваркі.

У 1926 року дзейнічалі паштовы пункт, 2 школы. Побач знаходзіліся хутары.

З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Яромінскага сельсавету Гомельскага раёну Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.

У 1929 року ў вёсцы працавалі сталярная і шорная майстэрні, нафтавы млын, гамарня. У 1933 року разьмясьцілася дзялянка Гомельскай МТС.

У склад Яромінскага сельсавету да 1962 року ўваходзілі пасёлкі Высокае і Новы, да 1997 року Новае жыцьцё, да якога ў 1962 року быў далучаны пасёлак Высокае. Усе гэтыя населеныя пункты ў наш час не існуюць.

  • 1868 — 151 двор, 526 жыхароў
  • 1885 — 158 двароў, 870 жыхароў
  • 1897 — 229 двароў, 1221 жыхар (паводле перапісу)
  • 1908 — 232 двары, 1687 жыхароў
  • 1926 — 390 двароў, 2008 жыхароў
  • 1959 — 3215 жыхароў (паводле перапісу)
  • 1999 — 5988 жыхароў
  • 2004 — 2048 двароў, 6094 жыхары

У вёсцы знаходзяцца камбінат побытавага абслугоўваньня, «Аграпрамтэхніка», «Сельгасхімія», прадпрыемства па вырабе пенапласту ТАА «Билдопт», абласная станцыя аховы расьліннага сьвету, сярэдняя і музычная школы, экспэрымэнтальны культурна-спартовы цэнтар, дом культуры, 2 бібліятэкі, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі і сад, аптэка, аддзяленьне сувязі, кавярня, 4 крамы, лазьня.

З 1927 року ў вёсцы існуе ансамбль песьні і скокаў «Колас», якому ў 1969 року прысвоена званьне народнага.

У вёсцы 2048 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з 2 частак падзеленых невялікім вадасховішчам. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя і цагляныя, пераважна аднапавярховыя, сядзібнага тыпу.

  • Васільева
  • Вішнёвая
  • Вакзальная
  • Усходняя
  • Чыгуначны завулак
  • Заводзкая
  • Заходняя
  • Зубарава
  • Клюбная
  • Камарова
  • Камуністычная
  • Камсамольская
  • Лясная
  • Лінейная
  • Ліпавая
  • Моладзевая
  • Новая
  • Азёрная
  • Кастрычніцкая
  • Кастрычніцкі завулак
  • Першамайская
  • Піянэрская
  • Перамогі
  • Палявая
  • Садовая
  • Сьветлая
  • Савецкая
  • Сурганава
  • Хаванскага
  • Чкалава
  • Школьная
  • Юбілейная
  • Юнацкасьці
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)