Вялікае Сьціклева
Вялікае Сьціклева | |
трансьліт. Vialikaje Ściklieva | |
![]() Царква Раста Хрыстова ў Вялікім Сьціклеве | |
Першыя згадкі: | 1791 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Навадворскі |
Насельніцтва: | 1434 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 220047 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′21″ пн. ш. 27°42′0″ у. д. / 53.8725° пн. ш. 27.7° у. д.Каардынаты: 53°52′21″ пн. ш. 27°42′0″ у. д. / 53.8725° пн. ш. 27.7° у. д. |
Вялікае Сьціклева на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Вялікае Сьціклева | |
![]() |
Вялі́кае Сьці́клева[2] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, каля МКАД (M9), 1,1 км на паўднёвы захад ад Менску. Вялікае Сьціклева ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1791 годзе засьценак маёнтку Трасьцянец, шляхецкая ўласнасьць, у Менскай парафіі. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сьціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сьціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасьць С. Прушынскага, у Менскіх павеце й губэрні[3].
У 1858 годзе вёска Сьціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладаньні Д. Спасовіча, вёска Новы Сьціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сьціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасьць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сьціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сьціклева (двор, 6 жыхароў), у Сеньніцкай воласьці Менскага павету[3].
У 1917 годзе ў вёсцы 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў. Зь лютага па сьнежань 1918 году вёска акупаваная войскамі Нямецкае імпэрыі, зь ліпеня 1919 па ліпень 1920 году і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 — войскамі Польшчы[3].
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Трасьцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 году). З 18 студзеня 1931 году ўключаная ў межы гораду Менску. З 26 траўня 1935 году ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці[3].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, загінулі 33 жыхары[3].
З 16 ліпеня 1953 году ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 ў Навадворскім сельсавеце.
У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад гораду Менску, забудова якой стала лічыцца працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка не ўвайшла ў гарадзкую рысу і пазьней засталася за межамі Менскай кальцавой аўтадарогі. Тая частка, што ўвайшла ў склад гораду, была зьнесеная ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х. Прыкладна на яе месцы цяпер месьціцца аўтаразьвязка МКАД і вуліцы Байкальскай[4].
У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтар саўгасу «Менскай агародніцкай фабрыкі. У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсьць Дом культуры, ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама[3].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 1434 чалавекі
- 1999 год — 637 чалавек
Прадпрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ТАА «Пяць Кантынэнтаў». Завод вінаградных вінаў (вул. Фабрычная, 16-55)
- ППУП «Альгрэта»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 311
- ^ а б в г д е Вялікае Сціклева // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 373. — 624 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0636-9
- ^ Іван Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска Праверана 4 студзеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Сьціклева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў