Перайсьці да зьместу

БелКава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 54°25′6″ пн. ш. 25°55′37″ у. д. / 54.41833° пн. ш. 25.92694° у. д. / 54.41833; 25.92694

«БелКава»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы Беларусь: BY106903
Заснаваная 1946 (78 гадоў таму)
Заснавальнікі Маладэчанская абласная рада прамысловай каапэрацыі
Уласьнікі Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі (32 %)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гарадзенская вобласьць
Адрас Ашмяны, вул. Пушкіна, д. 2
Ключавыя фігуры Уладзімер Галашэўскі (генэральны дырэктар), Тацяна Гелай (начальніца вытворчасьці)[1]
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя збожжавая кава, кава, затаўка
Абарачэньне 2,033 млн рублёў[2] (2023 г.; 639 тыс. $)[3]
Апэрацыйны прыбытак 33 тыс. рублёў (2023 г.; 10 тыс. $ $)
Чысты прыбытак 7 тыс. рублёў (2023 г.; 2 тыс. $)
Лік супрацоўнікаў 49 (2016 год)[4]
Матчына кампанія канцэрн «Белдзяржхарчпрам»[5]

«БелКава» — харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1946 годзе ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць) у якасьці арцелі «9 траўня».

На 2024 год вырабляла збожжавую і звычайную каву, а таксама 27 найменьняў затавак пад таварным знакам «Велес»[6]. Уваходзіла ў 5-ку найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Ашмянаў[7].

На 2024 год «БелКава» вырабляла:

У 1946 годзе Маладэчанская абласная рада прамысловай каапэрацыі заснавала ў Ашмянах (Беларуская ССР) прамысловую арцель «9 траўня». У склад арцелі ўвайшлі цэх сыропаў і налівак, гарбарны цэх, мукамольна-крупяная вытворчасьць, каўбасны цэх, хлебабулачны цэх, кавальскі і бляшаны цэхі. 20 чэрвеня 1954 году «Маладэчанскі абласны харчовы камбінат» зацьвердзіў Загад аб пераўтварэньні арцелі ў «Ашмянскі раённы харчовы камбінат». 24 чэрвеня 1960 году прадпрыемства перайменавалі ў «Ашмянскі кансэрвавы завод». У сакавіку 1970 году завод далучылі да «Лідзкага камбінату харчовых канцэнтратаў». Вытворчасьць звузілі да збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, а таксама кукурузных палачак. Завод быў адзіным у Беларускай ССР вытворцам такіх вырабаў, якія таксама пастаўлялі ва ўсе 15 рэспублік Савецкага Саюзу. У сьнежні 1982 году пачалі ўстаноўку абсталяваньня абсмажваньня на газу, што дазволіла павялічыць вытворчую магутнасьць да 120 тонаў збожжавай і звычайнай кавы за месяц[15].

У ліпені 1993 году прадпрыемства стала самастойным пад назвай «Ашмянская кавава-цыкорная фабрыка». 27 сакавіка 1997 году фабрыку пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «БелКава»[16]. Да 2000 году пераважна абсмажвалі і пакавалі каву з давальніцкай сыравіны для пастаўкі ў Расею. Пасьля гэтага наладзілі выпуск уласнай молатай кавы. У 2010 годзе стварылі цэх затавак. Запусьцілі аўтаматычную лінію фасаваньня[15].

На 2014 год «БелКава» вырабляла звыш 2-х тонаў кавы штомесяц. Зялёнае зерне кавы закупалі ў Лацінскай Амэрыцы (Бразыліі), Індыі і Афрыцы. Нераспушчальную каву прадавалі ў зерні і молатай. Таксама выраблялі тузін найменьняў збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, якая складала 70 % вытворчасьці. Сярод іншага, выпускалі «Ячменна-аматарскі вітамінізаваны» напой для школьнага харчаваньня, які зьмяшчаў 10 вітамінаў, у тым ліку 6 з групы Б. Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўхваліла спажываньне гэтага напою з 3-х гадоў, таму яго таксама пастаўлялі ў дзіцячыя садкі і лякарні, у тым ліку за мяжу. У выпусканай збожжавай кавы таксама адсутнічалі абмежаваньні паводле абсягу і часу спажываньня. Іншыя 4 віды кавы мелі ў складзе ад 15 да 30 % кафэіну. Урэшце, выпускалі каву з цыкорыяй, імбіром і мэлісай[17].

У 2022 годзе запусьцілі вытворчасьць затавак бяз солі. Каля 40 % вытворчасьці склала смажаная кава. Сярод іншага, выпускалі харчовыя дадаткі, у тым ліку жэлятын, лімонную кісьлю і харчовую соду[18].

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  2. ^ Справаздача ААТ «БелКава» за 2023 год (рас.) // Адзіны партал фінансавага рынку Беларусі, 10 красавіка 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  3. ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2023 (3,1775 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2023 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  4. ^ Справаздачы ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Беларусі, 2016 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  5. ^ Анлайн-перамовы аб пастаўках прадукцыі на буйныя прамысловыя прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» // Полацкі раённы выканаўчы камітэт, 2 сьнежня 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  6. ^ ААТ «Белкава» // Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт, 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  7. ^ 680 гадоў г.Ашмяны // Ашмянская раённая бібліятэка, 2021 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  8. ^ Напоі на збожжавай аснове (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  9. ^ Кававыя напоі 3 у 1 (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  10. ^ Натуральная кава (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  11. ^ Моназатаўкі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  12. ^ Затаўкі бяз солі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  13. ^ Затаўкі (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  14. ^ Іншыя харчовыя вырабы (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  15. ^ а б Гісторыя прадпрыемства (рас.) // ААТ «БелКава», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  16. ^ ААТ «Белкава», УНП 500057141 (рас.) // ТАА «БізІнспэкт», 10 траўня 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  17. ^ а б Надзея Дрыла, Валяр’ян Шкленьнік і Алена Даўжанок. Напой, знаёмы зь дзяцінства // Зьвязда : газэта. — 10 чэрвеня 2014. — № 106 (27716). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  18. ^ ААТ «Белкава» (рас.) // Канцэрн «Белдзяржхарчпрам», 2024 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.
  19. ^ Аліна Санюк. Дзед Мароз на «Волзе» прыехаў у Ашмянскую школу-інтэрнат // Газэта «Ашмянскі весьнік», 29 сьнежн 2016 г. Праверана 11 сьнежня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]