Тува
Рэспубліка Тыва (Тува) | |
рас. Республика Тыва (Тува) тув. Тыва Республика | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Тывы |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Усходне-Сыбірскі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Сыбірскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Кызыл |
Улучае | 17 раёнаў (кажуўнаў), 2 мескія акругі |
Найбольшы горад | Кызыл |
Іншыя буйныя гарады | Кызыл, Каа-Хем, Ак-Давурак, Шаганар |
Дата ўтварэньня | 11 кастрычніка 1944 (як Тувінская АВ) 10 кастрычніка 1961 (як Тувінская АССР) 1991 (як Рэспубліка Тува) |
Старшыня Ўраду | Шалбан Кара-оол |
Старшыня Вярхоўнага Хуралу (парлямэнту) Рэспублікі Тыва | Кан-оол Даваа |
Афіцыйныя мовы | расейская, тувінская |
Насельніцтва (2013) | 310 460[1] (77-е месца) |
Шчыльнасьць | 1,84 чал./км² |
Нацыянальны склад | тувінцы, расейцы |
Плошча | 168 604 км² (21-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 3976 м |
Месцазнаходжаньне Тувы | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +8 |
Код ISO 3166-2 | RU-TY |
Код аўтам. нумароў | 17 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рэспу́бліка Тыва́, Тува́ (па-расейску: Республика Тыва, Тува, па-тувінску: Тыва Республика) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні Ўсходняй Сыбіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Буратыяй і Іркуцкай вобласьцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца на поўдні расейскай Сыбіры. Рэльеф пераважна гарысты. На тэрыторыі рэспублікі месьціцца геаграфічны цэнтар Азіі. Адзначаецца сэйсмаактыўнасьць.
Гістарычны агляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычны рэгіён Тану-Ўранхай (кіт. 唐努乌梁海), часткай якога была Тыва, кантраляваўся манголамі з 1207 да 1757 году, калі ім авалодала маньчжурская дынастыя Цын, пад уладай якой Тыва знаходзілася да 1914 году.
Пасьля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—1912 гадоў у Кітаі тувінскія наёны зьвярнуліся па расейскага цара з просьбай аб усталяваньні расейскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тувінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаныя ў склад Енісейскай губэрні. Па рэвалюцыйных падзеях у Расеі ў Туве адбыўся зьезд тувінцаў і расейцаў краю, на якім было прынятае рашэньне пра самавызначэньне Тувы.
У 1921 годзе абвешчаная незалежная Народная Рэспубліка Тану-Тува (з 1926 году — Тувінская Народная Рэспубліка). ТНР кіравалася як камуністычная дзяржава, якая мела камуністычныя грамадзка-палітычныя арганізацыі і адпаведную ўнутраную палітыку (напрыклад, калектывізацыя сялянаў, жорсткае ўрэгуляваньне рэлігійнага жыцьця). У зьнешняй палітыцы дэкляравалася палітычная накіраванасьць да РСФСР (потым, пасьля 1922 году, і на СССР), дачыненьні з суседняй Манголіяй адзначаліся нявызначанасьцю памежнага пытаньня. Захоўвалася нявызначаная палітычная сытуацыя з тагачаснай Кітайскай Рэспублікай, якая прэтэндавала на землі былой Цын і, адпаведна, лічыла Туву часткай уласнай дзяржавы. З пачаткам падзеяў Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі СССР Тува абвясьціла вайну Нямеччыне, ажыцьцяўляла матэрыяльную й грашовую падтрымку арміі СССР.
У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная вобласьць, празь некаторы час гэты статус быў падвышаны да аўтаномнай ССР. У 1991 годзе была ператвораная ў Рэспубліку Тыва. З 1993 году афіцыйная назва — Рэспубліка Тыва.
У 1989 году ў сталіцы рэспублікі — Кызыле — адбыўся масавы фізычны гвалт над расейцамі з боку мясцовага насельніцтва, які быў спынены толькі адмыслова ўведзенымі войскамі.[2]
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыва падзяляецца на 2 гарадзкія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) і 17 кажуўнаў.
- Бай-Тайгінскі кажуўн
- Барун-Хемчыцкі кажуўн
- Дзун-Хемчыцкі кажуўн
- Каа-Хемскі кажуўн
- Кызылскі кажуўн
- Мангун-Тайгінскі кажуўн
- Авюрскі кажуун
- Пій-Хемскі кажуўн
- Сут-Хольскі кажуўн
- Тандзінскі кажуўн
- Церэ-Хольскі кажуўн
- Цес-Хемскі кажуўн
- Таджынскі кажуўн
- Улуг-Хемскі кажуўн
- Чаа-Хольскі кажуўн
- Чэдзі-Хольскі кажуўн
- Эрзінскі кажуўн
Іншыя гарады — Туран, Чадан, Шаганар — уваходзяць у склад кажуўнаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва складае 310 460 чал. (2013)[1], шчыльнасьць — 1,84 чал. / км². Удзельная вага гарадзкога насельніцтва складае 53,92%[1]. Нацыянальны склад: тувінцы — 82,0%; расейцы — 16,3%; хакасы — 0,3%[3].
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйная культура тувінцаў — гэта культура качэўнікаў. Дзякуючы свайму адносна ізаляванаму становішчу — адсутнасьці чыгункі, гарам, якія атачаюць тэрыторыю з усіх бакоў, у Туве дагэтуль захаваліся самадастатковыя качэўніцкія гаспадаркі. Тувінцы разводзяць авечак, каней, у Тоджынскім кажуўне захоўваюцца аленегадоўля й паляваньне як асноўны занятак насельніцтва.
Традыцыйная рэлігія тувінцаў — шаманізм, у апошняе дзесяцігоддзе знайшла другое нараджэньне. Зьявіліся шаманскія суполкі, камланьні шаманаў праходзяць у местах як афіцыйныя мерапрыемствы. Адным з адметных фактаў ёсьць тое, што шаманства ў Туве спакойна ўжываецца з ламаізмам. У верасьні 1992 году Далай-лама XIV, які зьяўляецца духоўным лідэрам будыстаў, зрабіў у рэспубліку трохдзённы візыт. Пажыцьцёвы прэзыдэнт шаманаў Тывы — Мангуш Кенін-Лапсан.
Сусьветна вядомы тувінскі гарлавы сьпеў, што стаў неафіцыйным сымбалем рэспублікі. Сярод іншых сымбаляў — каменарэзнае мастацтва, традыцыйныя конныя скачкі, барацьба хурэш.
Тыва знаходзіцца ў самым цэнтры Азіі, у сувязі з чым у ейнай сталіцы ўсталяваны абеліск «Цэнтар Азіі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls
- ^ ТИБЕТ — АХИЛЛЕСОВА ПЯТА КИТАЯ(недаступная спасылка). Ярослав Бутаков 21.03.2008
- ^ https://web.archive.org/web/20200501193326/https://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Тывінскі сайт навінаў (рас.)