Трубчэўск
Трубчэўск лац. Trubčeŭsk | |||||
рас. Трубчевск | |||||
Помнік на Саборнай гары | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1164 | ||||
Горад з: | 1778 | ||||
Былыя назвы: | Трубеж, Трубецк | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Трубчэўскі | ||||
Плошча: | 14 км² | ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 15 163 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1083,07 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48352 | ||||
Паштовы індэкс: | 242220 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′0″ пн. ш. 33°46′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 33.76667° у. д.Каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 33°46′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 33.76667° у. д. | ||||
Трубчэўск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Трубчэ́ўск — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Трубчэўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 13 802 чалавекі. Знаходзіцца за 94 км на поўдзень ад Бранску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Суземка.
Трубеч (таксама Трубецак) — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), побач зь якім праходзіць паўднёва-ўсходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся руіны касьцёла XVII ст., а таксама Траецкая, Пакроўская і Стрэчанская цэрквы XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле археалягічных дасьледаваньняў, прыкладны час заснаваньня Трубеча прыпадае на 975 год. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яго як горад Чарнігаўскага княства датуецца 1164 годам. Пад 1185 годам Трубеч упамінаецца ў зьвязку з паходам северскіх князёў на полаўцаў. У 1240 годзе горад разрабавала Арда.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове XIV ст. Трубеч увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Брат вялікага князя Ягайлы, Дзьмітры, што браў удзел у бітве з татарамі на Куліковым полі 1380 году, запачаткаваў род князёў Трубяцкіх. У 1503 годзе Трубеч захапіла маскоўскае войска.
У 1609 годзе Трубеч вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У 1644 годзе каб займець падтрымку маскоўскага гаспадара ў вайне з Асманскай імпэрыяй, кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза падараваў Трубецак Маскоўскай дзяржаве.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1778 годзе Трубчэўск стаў павятовым местам Арлоўскага намесьніцтва (з 1796 году Арлоўскай губэрні). 16 жніўня 1781 году расейскія ўлады даравалі месту герб «у залатым полі тры натуральнага колеру дулі, якімі пладамі гэтае места славіцца».
На 1873 год у Трубчэўску было 784 будынкі, сярод якіх 11 камяніцаў, дзеялі 8 цэркваў, працавалі расейскія павятовая, прыходзкая і жаночая вучэльні, шпіталь, паштовая станцыя, прыстань і 100 крамаў. Паводле сьведчаньня супрацоўніка Этнаграфічнага аддзелу Расейскага імпэратарскага музэю Данілы Сьвяцкага, яшчэ ў 1909 годзе жыхары Трубчэўскага павету называлі сябе «літвой»[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трубчэўск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе места ўвайшло ў склад у Бранскай губэрні РСФСР. У 1929 годзе — у Заходняй вобласьці. У 1938—1944 гадох уваходзіў у склад Арлоўскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1873 год — 5451 чал., у тым ліку 15 каталікоў і 47 юдэяў[2]; 1897 год — 6,9 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 8,3 тыс. чал.; 1959 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 14,4 тыс. чал.; 1993 год — 16,2 тыс. чал.[3]; 1998 год — 17,7 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 16,1 тыс. чал.; 2008 год — 15 491 чал.; 2016 год — 13 802 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Трубчэўску працуюць установы сярэдняй прафэсійнай адукацыі — Трубчэўскі політэхнічны тэхнікум, Трубчэўскі аграрны каледж, Трубчэўскі пэдагагічны каледж, сярэднія адукацыйныя ўстановы — сярэднія школы № 1 і 2, гімназія № 1, прафэсійны ліцэй № 1, асноўная агульнаадукацыйная школа.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік прамысловых прадпрыемстваў Трубчэўску |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл (1640[5], пазьней царква Сьвятога Спаса)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1787)
- Царква саборная Сьвятой Тройцы (1784—1792)
- Царква Стрэчаньня Гасподняга (1811)
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (1899)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Казанскага абраза Маці Божай (1803)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1800—1805)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Траецкая царква
-
Пакроўская царква
-
Стрэчанская царква
-
Ільлінская царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яфрэм Карпачоў (1914—1988) — беларускі гісторык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Святский Д. О. Крестьянские костюмы в области соприкосновения Орловской, Курской и Черниговской губерний (Севский уезд Орловской губернии) // Живая Старина. Кн. 73—74. — СПб., 1910. С. 14.
- ^ Krzywicki J. Trubczewsk // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 514.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
- ^ Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Менск, 2011.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трубчэўск , Radzima.org
- Алег Трусаў, Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 г.
|
|