Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, шаблён, стыль
д артаграфія
Радок 37: Радок 37:
| ISO =
| ISO =
| FIPS =
| FIPS =
| Тэлефонны код = +375-15-62
| Тэлефонны код = +375-15-92
| Паштовыя індэксы = 231 7хх, 231 8хх
| Паштовыя індэксы = 231 0хх
| Інтэрнэт-дамэн =
| Інтэрнэт-дамэн =
| Код аўтамабільных нумароў =
| Код аўтамабільных нумароў =
| Сайт = http://slonim.grodno-region.by
| Сайт = http://smorgon.grodno-region.by/
| Катэгорыя ў Commons = Smarhoń district
| Катэгорыя ў Commons = Smarhoń district
| Парамэтар1 =
| Парамэтар1 =

Вэрсія ад 01:21, 11 чэрвеня 2008

Смаргонскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Смаргонь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Харужык[d][1]
Насельніцтва (2006) 57,5 тыс.
Шчыльнасьць 38,33 чал./км²
Плошча 1,5 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[2]
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну
Смаргонскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-92
Паштовыя індэксы 231 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смарго́нскі раё́н - адміністрацыйнай адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва - 57,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар - места Смаргонь.

Геаграфічнае становішча

Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну – з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140— 200 м, максымальная — 320 м (гара Мілідаўская).

Карысныя выкапні: торф, пясочна-жвірысты матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі, буза.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.

Гідраграфія

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе - да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака - Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне - Сьвірскае і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну складае 57,5 тысячаў чалавек

У Смаргонскім раёне зарэгістраваная і дзейнічак 21 рэлігійная абшчына 5-ці канфэсіяў:

  • 9 – рымска-каталіцкіх,
  • 9 – праваслаўных,
  • 1 – Сьведак Еговы,
  • 1 – Хрысьціянаў Веры Эвангельскай,
  • 1 – Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.

Гаспадарчая дзейнасьць

Пад сельгасугодзьдзі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі – мясомалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў в. Крэва.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск - Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.

Выбітныя асобы

Інфармацыя для турыстаў

Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны», літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе.

Захаваліся помнікі архітэктуры: руіны вялікалітоўскага замка ў в. Крэва, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і сядзіба ў в. Жодзішкі, капліца ў в. Алянец, касьцёл сьвятога Тадэвуша ў в. Вішнеў, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў в. Войстам, царква ў в. Выгаляненты, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў д. Данюшава, палацава-паркавы ансамбль у в. Залесьсе, царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы, свіран і сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Міхневічы, касьцёл Маці Божай у в. Нястанішкі, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква у в. Сьвятляны, касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.