Удмуртыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: af:Oedmoertië
д r2.7.1) (робат дадаў: sco:Udmurtie
Радок 125: Радок 125:
[[ru:Удмуртия]]
[[ru:Удмуртия]]
[[sah:Удмуртия]]
[[sah:Удмуртия]]
[[sco:Udmurtie]]
[[sk:Udmurtsko]]
[[sk:Udmurtsko]]
[[sl:Udmurtija]]
[[sl:Udmurtija]]

Вэрсія ад 18:10, 17 лютага 2012

Удмуртская Республика
Удмурт Республика
Удмурцкая Рэспубліка
герб
герб
сцяг
сцяг
Афіцыйная мова расейская, удмурцкая
Тып суб'екту фэдэрацыі Рэспубліка
Фэдэральная акруга Прыволжская
Эканамічная акруга Уральская
Сталіца Іжэўск
Прэзідэнт Аляксандар Волкаў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
60 месца
42 100 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2005)
 - Шчыльнасьць
29 месца
1 552 800
36,9/км²
Аўтамабільны код 18
Часавы пас UTC+3

Удмурцкая Рэспубліка (па-ўдмурцку: Удмурт Республика) — суб'ект Расейскай Фэдэрацыі.

Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25 % агульнай плошчы Расейскай Фэдэрацыі. Удмуртыя мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласьцю, на ўсходзе — зь Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.

Колькасьць насельніцтва — 1552,8 тыс. чал. (2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 36,9 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 69,4 %. Нацыянальны склад: расейцы — 60,1 %, удмурты — 29,3 %, татары — 6,9 %, іншыя — 3,7 %.

Буйнейшыя месты: Іжэўск, Сарапул, Глазаў, Воткінск.


Гісторыя

Значны ўплыў на даўнейшых удмуртаў аказала ўключэньне іх у Х ст. у склад першага дзяржаўнага ўтварньня ў Ніжнім Прыкам'і — Волскай Булгарыі. З XIII ст. паўднёвыя ўдмурты знаходзіліся пад уплывам Залатой Арды, а пасьля — Казанскага ханства. Найбуйнейшым рамесным, культавым і адміністрацыйным цэнтрам паўночных удмуртаў, якія захоўвалі самастойнасць у эпоху сярэднявечча было гарадзішча Іднакар.

Першыя расейскія паселішчы зьявіліся на р. Вятцы ў ХІІ-ХІІІ стст. Поўнач Удмуртыі стаў часткай ядра Расейскай дзяржавы. Да 1557 г. пасля ўзяцця Іванам Жахлівым Казані завяршыўся працэс далучэння ўдмуртаў да Расейскай дзяржавы.

Да сярэдзіны XVIII ст. насельніцтва Ўдмуртыі займалася пераважна сельскай гаспадаркай і здабычай. У 1756 г. зьявіўся першы завод -Бемыжскі медзеплавільны, крыху пазьней жалезаробныя — Пудэмскі і Воткінскі (1759 г.), Іжэўскі (1760 г.) і Камбарскі (1761 г.). Імклівы рост прамысловасьць і каляніяльная культура дасягаюць у другой палове XIX у. Адчыняюцца У 1899 г. праз поўнач, а ў пачатку XX стагодзьдзя праз поўдзень Удмуртыі прайшлі чыгункі Перм-Котлас і Казань-Екацярынбург, якія адыгралі значную ролю ў эканамічным разьвіцьці краю.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году тэрыторыя Ўдмуртыі ўваходзіла ў склад Казанскай і Вяцкай губерняў.

Дзякуючы свайму выгоднаму геапалітычнаму становішчу ў XX стагодзьдзі Ўдмуртыя ператварылася ў буйны цэнтар вайскова-прамысловага комплексу СССР і Расеі. У гады ІІ Сусьветнай вайны ў рэспубліку было эвакуявана каля 40 прадпрыемстваў.

Абарончая скіраванасьць прамысловасьці рэгіёну і сёньня шмат у чым вызначаюць гістарычную, сацыяльна-эканамічную і культурную своеасаблівасьць Удмурцкай Рэспублікі.


Вонкавыя спасылкі

Удмуртыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў