Воткінск
Выгляд
| Воткінск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1759 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 108 м | ||||
| Каардынаты | 57°03′ пн. ш. 54°00′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 34145 | ||||
| Паштовы індэкс | 427430–427459 | ||||
| Сайт | votkinsk.ru (рас.) | ||||
| Воткінск на мапе Расеі Воткінск | |||||
Во́ткінск (па-расейску: Воткинск) — горад (з 1935) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Воткінскага раёну Ўдмуртыі. Насельніцтва 98,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.
Разьмешчаны ў Прыкам’і, на рацэ Вотка (басэйн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўску. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскай сажалкі — штучнай гаці на рацэ Вотка. Зьяўляецца чыгуначнай станцыяй. За 30 км ад Воткінску на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.
Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяваньне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць цагельня, заводы газавай апаратуры, радыётэхналягічнага абсталяваньня, лесапільны.