Сан-Дыега
Сан-Дыега | |||||
анг. San Diego | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1602 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Каліфорнія | ||||
Мэр: | Todd Gloria[d][1] | ||||
Плошча: | 964,497 км² | ||||
Вышыня: | 422 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 255 540 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1301,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-7 | ||||
Тэлефонны код: | 619, 858 | ||||
Паштовы індэкс: | 92101–92117, 92101, 92104, 92105, 92110, 92113, 92116 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°42′54″ пн. ш. 117°9′45″ з. д. / 32.715° пн. ш. 117.1625° з. д.Каардынаты: 32°42′54″ пн. ш. 117°9′45″ з. д. / 32.715° пн. ш. 117.1625° з. д. | ||||
± Сан-Дыега | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.sandiego.gov/ |
Сан-Дые́га (San Diego, мянушка: «Самы выдатны горад Амэрыкі») — горад на паўднёвым захадзе ЗША, адміністрацыйны цэнтар акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія. Насельніцтва на 2005 год — 1,3 млн жыхароў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сан-Дыега разьмешчаны на мяжы з Мэксыкай — з поўдня да яго прымыкае мэксыканскі горад Тыхуана, на захадзе — узьбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсходзе — адгор’і гор Сан-Ісідра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі гораду Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумэяй. Першым эўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрыльлё, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 году Сэбастыян Віскаіна абсьледаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Сьвятога Дыега Алькаляйскага У 1769 г. Гаспар Партоля заснаваў тут крэпасьць, а францысканы, пад начальствам Хуніпэра Сэра заснавалі місію, якая ўжо да 1797 г. налічвала амаль паўтары тысячы новапавернутых. Пасьля атрыманьня Мэксыкай незалежнасьці ў 1823 г., місія трапіла ў дзяржаўнае кіраваньне. Пасьля амэрыканска-мэксыканскай вайны, Сан-Дыега па дамове Гуадалупе-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сан-Дыега дзейнічае сыстэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сыстэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сыстэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сыстэмай ЗША, адкрытай пасьля доўгага пэрыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія
- Варшава, Польшча
- Джэлалабад, Аўганістан
- Ёкагама, Японія
- Кавітэ, Філіпіны
- Кампінаш, Бразылія
- Леон, Мэксыка
- Пэрт, Аўстралія
- Тайчжун, Тайвань
- Тыхуана, Мэксыка
- Тэма, Гана
- Уладзівасток, Расея
- Цюаньджоў, Кітай
- Чонджу, Паўднёвая Карэя
- Эдынбург, Шатляндыя
- Яньтай, Кітай