Перайсьці да зьместу

Масткі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масткі
польск. Mostki
Мясцовая назва: Мосткі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′55″ пн. ш. 23°47′28″ у. д. / 52.91528° пн. ш. 23.79111° у. д. / 52.91528; 23.79111Каардынаты: 52°54′55″ пн. ш. 23°47′28″ у. д. / 52.91528° пн. ш. 23.79111° у. д. / 52.91528; 23.79111
Масткі на мапе Польшчы
Масткі
Масткі
Масткі

Масткі́ (па-польску: Mostki, на мясцовай беларускай гаворцы: Мо́сткі[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У палове 19 ст. сям’я Бялінскіх, уладальнікаў маёнтку ў Тарнаполі, малы фальварак ва ўрочышчы Масткі, што склала аснову да пачатку прысёлка[4]. У міжваенны пэрыяд Масткі прыналежалі да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 32 жыхароў (6 палякаў і 26 беларусаў)[5].

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 131
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. ^ Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.