Перайсьці да зьместу

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′56″ пн. ш. 27°33′16″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.55444° у. д. / 53.89889; 27.55444

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КДБ РБ
Папярэднік КДБ БССР
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Тып выведвальнае
Юрыдычны статус ведамства
Мэта абарона незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі[1]
Штаб-кватэра Менск, Цэнтральны раён, прасп. Незалежнасьці, д. 17
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Іван Церцель
1-ы намесьнік Сяргей Церабаў
Намесьнікі Уладзімер Калач, Дзьмітры Рэуцкі, Алег Чарнышоў[2]
Кіроўны орган Калегія
Зьвязаныя кампаніі 14-ы полк урадавай сувязі (Маладэчна), Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
Бюджэт 249,3 млрд рублёў[3] (2009; 88,9 млн $[4])
Колькасьць супрацоўнікаў каля 12 000[5]
Сайт kgb.by/by
Колішняя назва КДБ БССР (да 19 верасьня 1991 г.)[6][7]

Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ Беларусі) — адна са спэцслужбаў Беларусі, правапераемнік КДБ БССР. Кіраваньне дзейнасьцю камітэта ажыцьцяўляе прэзыдэнт, які таксама стварае, ператварае ды касуе вайсковыя часткі, установы адукацыі ды аховы здароўя КДБ. Прэзыдэнт таксама ўхваляе склад калегіі КДБ з удзелам старшыні камітэту ды 4 ягоных намесьнікаў[8]. Пасяджэньні калегіі КДБ лічацца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў[9].

На 2018 год у склад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўваходзілі:

Будынак КДБ
  • абарона незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці дзяржавы;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі;
  • падача прэзыдэнту прапановаў аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб стане дзяржаўнай бясьпекі;
  • спрыяньне дзяржаўным установам у ажыцьцяўленьні захадаў па разьвіцьцю дзяржавы;
  • вонкавая выведка;
  • супрацьвыведка;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • бясьпечнае шыфраваньне ўрадавай сувязі.
  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[11].

У 1992 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні ўправы вайсковай контарвыведкі (УВКВ) ў складзе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі[12]. 13 траўня 1992 году КДБ Беларусі заключыў Пагадненьне аб супрацы і ўзаемадзеяньні зь Міністэрствам бясьпекі Расеі (цяпер ФСБ). 29 траўня 1992 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне з Камітэтам нацыянальнай бясьпекі Казахстану. 31 ліпеня 1992 году — са Службай бясьпекі Ўкраіны (СБУ). 3 верасьня 1992 году КДБ заключыў Пагадненьне аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці са Службай зьнешняй выведкі Расеі. 10 жніўня 1994 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне са Службай інфармацыі і бясьпекі Малдовы. З 1995 году КДБ Беларусі пачаў абмен зьвесткамі зь Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (Ліён, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя) празь яго Нацыянальнае цэнтральнае бюро (НЦБ) ў Беларусі[13].

4 чэрвеня 1999 году КДБ Беларусі заключыў міжведамаснае Пагадненьне са Службай нацыянальнай бясьпекі Ўзбэкістану. 30 чэрвеня 1999 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Азэрбайджану. 24 траўня 2000 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Армэніі. Пазьней заключылі міжведамасныя дамовы з выведвальнымі і праваахоўнымі службамі яшчэ 5 дзяржаваў Эўропы (Латвія, Летува, Польшча, Італія і Нямеччына), 3 дзяржаваў Азіі (Віетнам, Кітай і Сырыя) і ЗША. 10 ліпеня 2012 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З. У чэрвені 2013 году контартэрарыстычны цэнтар КДБ Беларусі пераўтварылі ў контартэрарыстычную ўправу (КТУ)[14].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 году кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Эўразьвяз 2 кастрычніка 2020 году ўключыў у свой санкцыйны сьпіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесьніка Сяргея Церабава, а таксама намесьнікаў — Дзьмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесьніка — Уладзімера Калача[15][16], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Церцеля[17][18]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[19], Канада[20] і Швайцарыя[21]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 году Церцель і само КДБ былі ўключаныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[22].

У 2022 годзе КДБ было ўключана ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу, Швайцарыі і Японіі[23].

  1. ^ Асноўныя задачы // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 3 верасьня 2020 г.
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 23 жніўня 2010 г.
  4. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 жніўня 2010 г.
  5. ^ Лукашэнка раскрыў лічбу супрацоўнікаў КДБ? «12 тысяч»
  6. ^ Гісторыя стварэньня і этапы гістарычнага шляху (рас.). Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  7. ^ Закон ад 19 верасьня 1991 г. «Аб назове Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 жніўня 2010 г.
  8. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  9. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2005 г. № 473 (рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  10. ^ Органы дзяржаўнай бясьпекі, падпарадкаваныя ім воінскія часьці і іншыя арганізацыі // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  11. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  12. ^ Управа вайсковай контарвыведкі // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  13. ^ Міжнародная супраца // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  14. ^ Контартэрарыстычная ўправа // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  15. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  16. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  17. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.) naviny.by Архіўная копія ад 2021-04-07 г.
  18. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en).
  19. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25). Праверана 2021-09-19 г.
  20. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  21. ^ Searching for subjects of sanctions
  22. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  23. ^ Комітет державної безпеки Республіки Білорусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]