Управа КДБ па Віцебскай вобласьці
Выгляд
Управа КДБ па Віцебскае вобласьці | |
Від | выканаўчая ўлада |
---|---|
Праўны стан | установа |
Задача | Выкананьне дзяржаўных патрэбаў |
Сядзіба | будынак |
Месцазнаходжаньне | СССР, БССР, Віцебская вобласьць, Віцебск |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь, Віцебская вобласьць |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Галоўная ўправа | КДБ Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | УУС Віцебскага аблвыканкаму Віцебскі абласны суд |
Колішняя назва | Управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі СССР па Віцебскае вобласьці |
Управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскае вобласьці — управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
- папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
- удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
- ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
- удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
- выведка;
- супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
- супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
- ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
- вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
- стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
- папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
- утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
- крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
- захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
- нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
- абарона дзяржаўных таямніцаў;
- забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
- забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
- парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
- ліцэнзаваньне тайнапісу;
- улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
- падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
- стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
- выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
- ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
- ахова ўласнай бясьпекі;
- удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
- удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
- даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
- распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
- ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
- узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
- заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
- накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
- выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
- падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
- падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
- закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
- выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
- пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.