14-ы полк урадавай сувязі
Каардынаты: 54°19′15″ пн. ш. 26°52′50″ у. д. / 54.32083° пн. ш. 26.88056° у. д.
14-ы асобны полк урадавай сувязі | |
Гады існаваньня | з 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь |
Тып | вайсковая частка сувязі |
Функцыя | забесьпячэньні сувязі прэзыдэнта Беларусі |
Дысьлякацыя | Маладэчна (Менская вобласьць) |
Дзейны камандзір | Валер Гаршкоў |
14-ы асобны полк урадавай сувязі (14 апус) — воінская частка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, што месьціцца ў Маладэчне (Менская вобласьць).
Знаходзіцца ў Маладэчне на Замкавай вуліцы, д. 17[1]. Вайсковая частка 04152. Забясьпечвае сувязь прэзыдэнта Беларусі ў ходзе працоўных паездак па абласьцях краіны[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў Закон «Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закона Дэклярацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР» (Дзень Адраджэньня). У выніку зімовы заклік вайскоўцаў 14-ага асобнага палка ўрадавай сувязі (14 АПУС), які стварылі ў Маладэчне ў сакавіку 1956 году, прысягнуў на вернасьць Беларусі. У 1992 годзе полк падначалілі Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь. Празь некалькі месяцаў полк вярнулі ў падначаленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 14-ы полк урадавай сувязі ўдзельнічаў у найбольшых вучэньнях Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь 2000-х гадоў: «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба – 2003», «Шчыт Айчыны – 2004» і «Восень-2008». У 2-й палове 2000-х гадоў прылады сувязі перавялі на лічбавы спосаб перадачы зьвестак, увялі ў дзеяньне мэтралягічную лябараторыю, палігон сувязі і ўнутраную лічбавую аўтаматычную тэлефонную станцыю (АТС) для абслугоўваньня абанэнтаў. У казармы правялі гарачую ваду. Для патрэбаў вайскоўцаў усталявалі пральныя машыны[3]. Адначасна 14-ы полк урадавай сувязі пачаў удзельнічаць у сумесных вучэньнях з Узброенымі сіламі Расеі: «Шчыт Саюзу – 2006», «Захад-2009» і «Захад-2013»[2]. У 2017 годзе большасьць вайскоўцаў 14-га палка, якія скончылі тэрміновую службу, перайшлі на працу ў сілавыя ведамствы і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. На 2018 год полк меў некалькі грузавікоў «МАЗ», абсталяваных вузламі шыфраванай сувязі[4].
Камандзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Безкаравайны (1986—1993)[3]
- Валер Гаршкоў (з 2013 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ а б 14-ы асобны полк урадавай сувязі // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ а б Тацяна Лазоўская. Нэрв арміі // Плацдарм. — 8 жніўня 2013. — № 17 (25). — С. 3.
- ^ Аляксандар Камовіч, тэлеканал «Беларусь 1». 14-ы асобны полк урадавай сувязі сьвяткуе юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 13 ліпеня 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |