Перайсьці да зьместу

Далас Старз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Далас Старз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Далас, Тэхас
Заснаваны 1967
Стадыён Амэрыкан Эйрлайнз Сэнтар
Колеры Зялёны, чорны, белы і срэбны
                   
Гісторыя Мінэсота Норт Старз
1967—1993
Далас Старз
1993 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Джэймі Бэн[d]
Афіцыйны сайт stars.nhl.com (анг.)

Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.

Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».

У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.

Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.

Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[1]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[2]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[2].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг ЗША Кейсі Дэсьміт 13.08.1991 29 Сьцяг ЗША Джэйк Отынджэр 18.12.1998
33 Сьцяг Швэцыі Магнус Гэльбэрг 04.04.1991
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Брэндан Сьміт 08.02.1989 3 Сьцяг Канады Мэт’ю Дамба 25.07.1994
4 Сьцяг Фінляндыі Міра Хэйсканэн 18.07.1999 5 Сьцяг Швэцыі Нільс Люндквіст 27.07.2000
6 Сьцяг Швайцарыі Ліян Біхсэль 18.05.2004 20 Сьцяг Канады Кайл Капаб’янка 13.08.1997
23 Сьцяг Фінляндыі Эса Ліндэл 23.05.1994 28 Сьцяг Канады Алекс Пэтравіч 03.03.1992
46 Сьцяг Расеі Ільля Любушкін 06.04.1994 55 Сьцяг ЗША Томас Гарлі 19.08.2001
Нападнікі
10 Сьцяг Швэцыі Оскар Бэк 12.03.2000 11 Сьцяг Канады Логан Станковэн 26.02.2003
12 Сьцяг Фінляндыі Арту Хюру 06.04.2001 14 Сьцяг Канады Джэймі Бэн 18.07.1989
15 Сьцяг ЗША Колін Блэкўэл 28.03.1993 17 Сьцяг Канады Коўл Лінд 16.10.1998
18 Сьцяг Канады Сэм Стыл 03.02.1998 21 Сьцяг ЗША Джэйсан Робэртсан 22.07.1999
22 Сьцяг Канады Маўрык Бурк 08.01.2002 24 Сьцяг Фінляндыі Роопэ Хінц 17.11.1996
25 Сьцяг Чэхіі Мацей Блюмэл 31.05.2000 27 Сьцяг Канады Мэйсан Марчмэнт 18.06.1995
34 Сьцяг Канады Кэмэран Г’юз 09.10.1996 37 Сьцяг Нарвэгіі Эміліё Пэтэрсан 03.04.2000
53 Сьцяг Канады Ўаят Джонстан 14.05.2003 63 Сьцяг Расеі Яўген Дадонаў 12.03.1989
91 Сьцяг Канады Тайлер Сэгін 31.01.1992 95 Сьцяг Канады Мэт Дзюшэн 16.01.1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз