Мінэсота
| Мінэсота | |||
| |||
| | |||
| Мянушка | «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў» | ||
|---|---|---|---|
| Сталіца | Сэнт-Пол | ||
| Найбуйнейшы горад | Мінэапаліс | ||
| Плошча | |||
| 12-я па ЗША | |||
| - агулам | 225 181 км² | ||
| - % вады | 8,4 | ||
| - шырата | 43°30' пн. ш. па 49°23,8' пн. ш. | ||
| - даўгата | 89°29' з. д. па 97°14' з. д. | ||
| Насельніцтва | |||
| 21-е па ЗША | |||
| - агулам | 5 266 214 (2009) | ||
| - шчыльнасьць | 25,21/км² | ||
| Дата заснаваньня | 11 траўня 1858 (32-ы) | ||
| Губэрнатар | Марк Дэйтан | ||
| Часавы пас | UTC-6/-5 | ||
| Афіцыйная старонка | |||
Мінэсо́та (па-ангельску: Minnesota) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, адзін з так званых штатаў паўночна-заходняга цэнтру. Насельніцтва — 4,919 млн чалавек (21-е месца ў ЗША, зьвесткі 2000 году). Сталіца — Сэнт-Пол. Найвялікшы горад — Мінэапаліс. Іншыя буйныя гарады: Блюмінгтон, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.
Афіцыйныя мянушкі — «Штат Паўночнай зоркі», «Штат байбакоў», «Зямля 10 000 азёраў», «Штат хлеба з алеем» (North Star State, Gopher State, Land of 10,000 Lakes, Bread and Butter State).
Геаграфія і клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча Мінэсоты складае 225,365 тыс. км² (12-е месца сярод штатаў), зь іх 8,4% прыходзіцца на водную паверхню. На поўначы і паўночным усходзе Мінэсота мяжуе з канадзкімі правінцыямі Манітоба і Антарыё, ад якіх штат месцамі аддзелены азёрамі Лясное, Верхняе і іншымі, а таксама рэкамі Рэйні і Піджын. На ўсходзе Мінэсота мяжуе зь Вісконсінам, на поўдні — з Аёвай, на захадзе — з Паўднёвай Дакотай і Паўночнай Дакотай.
Паўночная частка Мінэсоты разьмешчаная на крышталічным Ляўрэнтыйскім шчыце, з выхадамі якога зьвязаныя скалістыя грады і глыбокія азёры (усяго каля 15 тыс. азёраў). На паўночным захадзе і захадзе — прэрыі. Цэнтральная і паўднёвая часткі Мінэсоты ляжаць на плоскай раўніне. Каля траціны тэрыторыі пакрыта лясамі. Вільготны ўмераны кантынэнтальны клімат. На тэрыторыі Мінэсоты находзіцца больш за 10 000 азёраў, што знайшло адлюстраваньне ў адной з афіцыйных мянушак штату.