Тайлер Сэгін
Выгляд
| Тайлер Сэгін | ||
|---|---|---|
| Рост | 185 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 31 студзеня 1992 (34 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Далас Старз | |
| Выступаў за | ||
| Нацыянальная зборная | ||
| Драфт НХЛ | 2, 2010 Бостан Бруінз | |
| Гульнявая кар’ера | 2010 — цяпер | |
Та́йлер Сэгі́н (па-ангельску: Tyler Seguin; нар. 31 студзеня 1992 году, Брамптан, Канада) — канадзкі хакеіст, гулец клюбу «Далас Старз», які выступае ў НХЛ і нацыянальнай зборнай Канады. Быў задрафтаваны клюбам «Бостан Бруінз» у 2010 годзе і ўжо ў першы свой сэзон стаў уладальнікам Кубка Стэнлі. Сэзон 2011—2012 году скончыў з паказчыкам плюс-мінус +34, што сталася найлепшым паказчыкам у НХЛ таго сэзону. Падчас лакаўту выступаў за швайцарскі «Біль». У 2013 годзе быў абменены ў клюб «Далас Старз», дзе паводле вынікаў рэгулярнага сэзону 2013—2014 гадоў Тайлер у зьвязку з Джэймі Бэнам, капітанам «Старз», склаў адну з самых выніковых параў нападнікаў у НХЛ.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Стэнлі: 2011