Вуглярод
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Антрацыт (зьмяшчае 95% вугляроду) алмаз ды графіт | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Вуглярод, C, 6 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 14, 2, p | ||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 12,01115 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [He] 2s2 2p2 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (алмаз) 3,52 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (графіт) 2,25 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (аморфны) 1,9 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 3550 °C, 6420 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 4827 °C, 8721 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 20,5 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 13,75*10-6Ω·м | ||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 80-220 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 2,10 мкм/(м·K) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 2, 3, 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,55 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 160 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 75 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 177 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-44-0 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Вуглярод (вуглец, вуглятвор, вугаль[1] па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Ізатоп 12C зьяўляецца эталонам для азначэньня атамнай адзінкі масы[3]. Вуглярод вядомы са старажытных часоў[4][2] у выглядзе алмаза ды графіта[5].
Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і тлена. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця (злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў). Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля тлену, ён складае ад 18,5%[6] да 23%[2] масы чалавека. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.
Прыродныя крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). Каля траціны сусьветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках[7]. У атмасфэры Зямлі знаходзіцца ў выглядзе дыяксыду вугляроду.
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лякафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.
Алятропныя мадыфікацыі вугляроду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- аморфны вуглярод (анг. amorphous carbon);
- графіт;
- алмаз;
- фулерэн (анг. fullerene);
- анг. buckyball ці buckminsterfullerine
- вугляродная нанатрубка;
- графэн;
- вугляродная нанапочка (анг. carbon nanobude);
- вугляроднае нанавалакно (анг. carbon nanofibers);
- лансдэйліт (анг. lonsdaleite);
- шкляны вуглярод (анг. glassy carbon);
- вугляроднае нанашумавіньне (анг. carbon nanofoam);
- карбін (анг. carbyne).
Ізатопы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штучна атрыманыя ізатопы вуглярода с атамнымі масамі ад 8 да 22.
Ізатоп | Натуральная частотнасьць | t1/2 | Радыеактыўнасьць | Энэргія распаду МэВ | Прадукт распаду |
---|---|---|---|---|---|
11C | 20,4 хв | β+ | 0,961 | 11B | |
12C | 98,9% | стабільны | |||
13C | 1,1% | стабільны | |||
14C | 5730 год | β- | 0,060 | 14N |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Укладальнікі: А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. — Менск: Нацыянальная выдавецкая кампанія "Беларусь-Тэхналёгія", 1993. — С. 30. — 1000 ас.
- ^ а б в Carbon – Naturally occurring isotopes (анг.) WebElements Periodic Table Праверана 9 ліпеня 2024 г.
- ^ Майсяйчук К. Л. Вуглярод // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 286.
- ^ Carbon (анг.). Encyclopædia Britannica, inc. (May 13, 2020). Праверана 9 ліпеня 2024 г.
- ^ Углерод (рас.) Энциклопедия Кругосвет Праверана 9 ліпеня 2024 г.
- ^ Reece, Jane B. Campbell Biology. — 10 ed. — Pearson, 2013. — ISBN 9780321775658
- ^ Леанід Лахманенка. Як Бартэніха выйшла на міжнародную арбіту // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2011. — № 131 (26995). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 625. — ISBN 5-9221-0534-X
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|