Перайсьці да зьместу

Вугляродная нанатрубка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Формы нанатрубак у залежнасьці ад напрамку вярчэньня
Аднасьценкавая вугляродная нанатрубка

Вугляро́дная нанатру́бка (ВНТ) — адна з алятропных адменаў вугляроду ў выглядзе трубкі дыямэтрам парадку нанамэтраў. Атрыманыя ў 1993 року у вугальнай дузе, падобнай да той, дзе вырабляецца фулерэн.

Аднасьценкавыя вугляродныя нанатрубкі (АСВНТ) з дыямэтрам у дыяпазоне нанамэтру зьяўляюцца пераходнай формай паміж фулерэнавымі каморкамі і плоскім графэнам. Шматсьценкавыя вугляродныя нанатрубкі (ШСВНТ) складаюцца зь некалькіх аднасьценкавых, слаба зьвязаных між сабой Ван-дэр-Ваальсавай сілай(d) у дрэваколцападобнай структуры.

АСВНТ можна прадставіць выразанкамі з двухвымернага шасьцікутнага паркету(d) з атамаў вугляроду, скручаных уздоўж аднаго з вэктараў краткі Бравэ(d) да атрыманьня парожняга цыліндру.

Дзякуючы сваёй нанаструктуры і сіле сувязі(d) маюць выключныя ліміт трываласьці(d) і цеплаправоднасьць. Хіральныя нанатрубкі, якія складаюць большасьць у клясе вугляродных нанатрубак, маюць уласьцівасьці паўправаднікоў; група ахіральных АСВНТ валодаюць незвычайнай электраправоднасьцю.