Арганічныя рэчывы
Арганічныя злучэньні, або арганічныя рэчывы — вуглевадароды і іх вытворныя.
Арганічныя злучэньні, як правіла, маюць малекулярную будову, нізкія тэмпэратуры плаўленьня і кіпеньня, амаль усе гаручыя і параўнальна лёгка раскладаюцца пры награваньні. Для арганічных злучэньняў характэрная зьява ізамэрыі.
Аснова будовы арганічных злучэньняў — ланцугі з атамаў вугляроду, злучаных паміж сабою кавалентнымі сувязямі. Клясыфікацыя арганічных злучэньняў заснаваная на кратнасьці сувязяў паміж атамамі, тапалягічных асаблівасьцях вугляродных ланцугоў і наяўнасьці ў малекуле арганічных злучэньняў функцыянальных групаў. Усе гэтыя асаблівасьці будовы малекул арганічных злучэньняў цесна спалучаныя зь іх хімічнымі ўласьцівасьцямі.
Арганічных злучэньняў вядома каля 10 мільёнаў.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |