Перайсьці да зьместу

Варшаўская бітва (1920)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варшаўская бітва
Частка польска-савецкай вайны
Дата: 12—25 жніўня 1920 году
Месца: каля Варшавы, Польшча
Вынік: Вырашальная перамога польскага войска
Супернікі
Сьцяг Польшчы Польшча

Сьцяг Украіны Украінская НР

Беларуская Народная Рэспубліка
Сьцяг РСФСР 1918 РСФСР
Камандуючыя
Сьцяг Польшчы Юзэф Пілсудзкі
Сьцяг Польшчы Тадэвуш Ёрдан-Развадоўскі
Сьцяг Польшчы Уладыслаў Сікорскі
Сьцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сьміглы
Сьцяг Польшчы Юзэф Гальлер
Сьцяг Польшчы Баляслаў Роя
Сьцяг Польшчы Францішэк Ляцінік
Сьцяг Польшчы Леанард Скерскі
Сьцяг Польшчы Люцыян Жалігоўскі
Сьцяг Беларусі Станіслаў Булак-Балаховіч
Сьцяг Украіны Міхаіл Амельяновіч-Паўленка
Сьцяг РСФСР 1918 Леў Троцкі
Сьцяг РСФСР 1918 Міхаіл Тухачэўскі
Сьцяг РСФСР 1918 Сямён Будзённы
Сьцяг РСФСР 1918 Ёсіф Сталін
Сьцяг РСФСР 1918 Гай Дзьмітрыевіч Гай
Сьцяг РСФСР 1918 Сяргей Каменеў
Сьцяг РСФСР 1918 Аляксандар Ягораў
Колькасьць
113 000-123 000[1]104 000 — 140 000[1]
Страты
4500 загінулых
22 000 параненых
10 000 зьніклых[1]
25 000 загінулых
невядомая лічба параненых
65 000 — 66 000 захопленых
30 000 — 35 000 канцэнтраваныя
ва Ўсходнюю Прусію[1]

Варша́ўская бі́тва (па-расейску: Варша́вское сражéние, па-польску: Bitwa Warszawska; часам завецца Цу́дам над Ві́слай (па-польску: Cud nad Wisłą) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г. і цягнулася да заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921).

Бітва працягвалася з 12 па 25 жніўня 1920 году па хадзе набліжэньня войскаў Чырвонай Арміі пад камандваньнем Міхаіла Тухачэўскага да польскай сталіцы ў Варшаве і сумежнай Модлінскай крэпасьці. 16 жніўня 1920 году польскія сілы пад камандваньнем Юзэфа Пілсудзкага контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступленьня на ўсход і ў напрамку да Нёмана. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 зьніклых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдатаў. Польскія страты налічвалі 4500 забітых, 10 000 зьніклых і 22 000 параненых жаўнераў.

Перад перамогай Польшчы пад Віслай, як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэньня. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Па словах Леніна, бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэньне»[2]. У наступных месяцах шэраг польскіх перамогаў, якія пасьледвалі за Варшаўскай бітвай, захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.

  1. ^ а б в г Szczepański, Janusz. «Kontrowersje Wokół Bitwy Warszawskiej 1920 Roku» (Controversies surrounding the Battle of Warsaw in 1920). Mówią Wieki. Retrieved 2008-05-12.  (пол.)
  2. ^ Sketches from a Secret War by Timothy Snyder, Yale University Press, 2007, p. 11