Ігнаці Агінскі
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1698 |
Памёр | сакавік 1775 |
Род | Агінскія |
Бацькі | Марцыян Міхал Агінскі Тэрэза з Бжастоўскіх |
Жонка | Алена з Войнаў |
Дзейнасьць | дыплямат, дзяржаўны дзяяч |
Ігнаці Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1729—1744), маршалак надворны літоўскі (1744—1750) і вялікі літоўскі (1750—1768), кашталян віленскі (з 1768). Трымаў Барысаўскае (з 1726) і Браслаўскае староствы (1728—1740)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.
Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1732.
Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасьці арыентаваўся на Расейскую імпэрыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.
Ажаніўся з Аленай, дачкой К.Д. Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расейскай імпэратрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 34.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2