Ганна Іванаўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Іванаўна
 4-я імпэратрыца ўсерасейская
15 (26) лютага 1730 — 17 (28) кастрычніка 1740
Каранацыя 28 красавіка (9 траўня) 1730
Папярэднік Пётар II
Наступнік Іван VI
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 17 (27) лютага 1693 (47 гадоў), Масква
Памерла 17 (28) кастрычніка 1740, Санкт-Пецярбург
Дынастыя Раманавы
Сужэнец Фрыдрых Вільгельм Кетлер[d][4][2]
Бацька Іван V
Маці Праскоўя Фёдараўна
Узнагароды
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятой Кацярыны I ступені
Ордэн Сьвятой Кацярыны I ступені
Подпіс

Ганна Іванаўна (па-расейску: Анна Иоанновна; 17 (27) лютага 1693, Масква17 (28) кастрычніка 1740, Санкт-Пецярбург) — расейская імпэратрыца (з 1730) з дынастыі Раманавых.

Другая дачка цара Івана V (сукіраўніка імпэратара Пятра I) ад Праскоўі Фёдараўны Салтыковай. Была выдадзена замуж у 1710 за герцага Курляндзкага Фрыдрыха Вільгельма; зрабіўшыся ўдавой праз 4 месяца пасьля вясельля, засталася ў Курляндыі. Пасьля сьмерці Пятра II была запрошаная ў 1730 на расейскі трон Вярхоўным таемным саветам як манарх з абмежаванымі паўнамоцтвамі, але забрала ўсю ўладу, разагнаўшы Вярхоўны савет.

Час яе кіраваньня пазьней атрымаў назву «біронаўшчына» паводле імя яе фаварыта Эрнэста Ёгана Бірона.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]