Ксенафонт Гаворскі
Ксенафонт Гаворскі | |
Дата нараджэньня | 1812 або 1811[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 (29) чэрвеня 1871[1][2] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, гісторык, археоляг, рэдактар, выдавец |
Навуковая сфэра | гісторыя[1], археалёгія[1], журналістыка[1] і выдавецкая справа[1] |
Месца працы |
Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1821 — 29 чэрвеня [ст. ст. 17 чэрвеня] 1871) — заходнерускі гісторык, археоляг, выдавец. Паходзіў зь сям’і ўніяцкага сьвятара. Пасьля сканчэньня ў 1845 годзе Пецярбурскае духоўнае акадэміі працаваў у Полацкай духоўнай сэмінарыі. У 1857—1858 гадах — рэдактар неафіцыйнае часткі «Витебских губэрнских ведомостей». З 1862 году ў Кіеве, у 1864 годзе на просьбу генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва пераехаў у Вільню. У грамадзкай і навуковай дзейнасьці стаяў на рэакцыйных пазыцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Быў рэдактарам часопісу «Вестник Западной России», у якім асуджаў паўстаньне 1863—1864 гадоў. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму. Праводзіў раскопкі курганоў каля Полацку, упершыню ахарактарызаваў іхную структуру, вызначыў час іх узьнікненьня. Дасьледаваў гісторыю праваслаўных храмаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Govorskij, Ksenofont Antonovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Русский биографический словарь (рас.) / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин, В. В. Мусселиус, М. Г. Курдюмов, Ф. А. Витберг, И. А. Кубасов, С. А. Адрианов, Б. Л. Модзалевский, Е. С. Шумигорский — СПб, Москва.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006.
- Нарадзіліся ў 1812 годзе
- Нарадзіліся ў 1811 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1871 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія археолягі
- Нарадзіліся ў 1821 годзе