Перайсьці да зьместу

Александрыя Бэнтлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Александрыя Бэнтлі
Пазыцыя: атакавальны абаронца
Рост: 170 см
Вага: 69 кг
Грамадзянства:
Нарадзілася: 27 кастрычніка 1990(1990-10-27) (34 гады)
Альма-матэр:
Драфт

Атланта Дрым

Клюбная інфармацыя
Клюб УГМК Екацярынбург[d]
Клюбы
Гады Клюб
4—2009 Ben Davis High School[d]
2009—2013 Пэн Стэйт Лэдзі Лаянз[d]
2013 Атланта Дрым
2013—2014 Спорт Рэсіфі[d]
2014—2015 Тарб Жэсп Бігор[d]
2014—2018 Канэктыкут Сан[d]
2015—2016 Якын Дагу[d]
2016—2017 Адана Аскі[d]
2017—2018 Надзежда Арэнбург[d]
2018—2019 Атланта Дрым
2019 Эліцур Халон[d]
2019—2020 Чукурова[d]
2020—2021 Дынама Курск[d]
2021—4 УГМК Екацярынбург[d]
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні

Александрыя Бэнтлі (нар. 27 кастрычніка 1990 году, Індыянапаліс, ЗША) — амэрыканская баскетбалістка, гуляе на пазыцыі гульнёвай абаронцы за расейскі баскетбольны клюб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі.

Бэнтлі была абраная пад агульным 13-м нумарам у другім раўндзе драфту ЖНБА 2013 году камандай «Атланта Дрым». У пачатковы сэзон яна згуляла ў 34 гульнях і ў 10 зь іх выходзіла ў старце. Баскетбалістка ў сярэднім гуляла 22 хвіліны, робячы 1,4 падборы, 2,8 перадачы і зьбіраючы 8,3 пунктаў за гульню ў сваім першым сэзоне. «Дрым» фінішаваў на 2-м месцы ва Ўсходняй канфэрэнцыі і дакрочыў да фіналу ЖНБА 2013 году, але там каманда саступіла «Мінэсоце Лінкс». У 2014 годзе гульчыха ўзмоцніла шыхты «Канэктыкут Сан» у выніку абмену паміж трыма камандамі[1]. У сваім першым сэзоне ў новай дружыне Бэнтлі стала гульцом стартавага складу. Яна завяршыла сэзон, набіраючы ў сярэднім 12,2 пунктаў за гульню і робячы рэкордныя за кар’еру 3,7 перадачы за гульню. У міжсэзоньні гуляла ў Францыі.

У 2015 годзе Бэнтлі быў пераведзеныя на пазыцыю гульнёвай абаронцы ў стартавым складзе «Сан» з прыходам Джасьмін Томас. У сэзоне 2015 году яна была абраная на матч усіх зорак ЖНБА 2015 году, да канца сэзону яна набірала ў сярэднім 14,7 пунктаў за гульню[2]. Таксама ў сэзоне яна ўсталявала асабісты рэкорд у 31 пункт у пераможным супраць «Вашынгтон Містыкс» матчы[3]. У 2016 годзе баскетбаліста ўпершыню ў сваёй кар’еры стартавала ўва ўсіх 34 гульнях, набіраючы ў сярэднім 12,9 пунктаў. Два сэзоны запар у гэты час таксама спаборнічала ў Турэччыне.

У 2017 годзе Бэнтлі склала новы кантракт з «Сан»[4]. У сэзоне 2017 году яна выходзіла пераважна з лаўкі запасных, згуляўшы ў старце толькі ў 9 з 31 гульняў і набіраючы ў сярэднім 8,4 пунктаў за матч. У міжсэзоньні бараніла колеры расейскага клюбу «Надзежда»[5]. У ліпені 2018 году гульчыха была абмененая ў «Атланту Дрым»[6]. Пасьля сэзону з «Атлантай» яна падпісала кантракт з «Лас-Вэгас Эйсэс», але ад яе адмовіліся да пачатку сэзону[7]. З 2019 году стала выступае ў расейскіх клюбах.

У сакавіку 2017 года стала натуралізаванай беларускай і пачала бараніць колеры нацыянальнай зборнай Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]