Браніслаў Мінейка
Выгляд
Браніслаў Станіслаў Мінейка | |
| Род дзейнасьці | удзельнік паўстаньня 1863-1864 |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1 красавіка 1846 |
| Дата сьмерці | 27 кастрычніка 1887 |
| Месца вучобы |
|
| Бацька | Тамаш Мінейка |
| Маці | Эмілія Ваўжэцкая[d] |
Браніслаў Станіслаў Мінейка (1 красавіка 1846 — 27 кастрычніка 1887) — удзельнік паўстаньня 1863—1864. З шляхецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Тамаша й Эміліі з Ваўжэцкіх.
Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні й Тэхналягічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Падчас паўстаньня належыў да «чырвоных» левае арыентацыі, у аддзеле Выслалуха змагаўся ў раёне Сьвянцянаў і Трокаў. Пасьля задушэньня паўстаньня займаўся сельскай гаспадаркай, гадоўляй коняў.
Быў жанаты з графіняй Ганнай Марыконі (1854—1937), дачка Людвіка Марыконі й Людвікі зь Ледахоўскіх. Меў дзяцей: Уладыслава (1876—1952), Юзафа (1879—1970), Людвіка (1883—1920), Станіслава (1887—1889), Ганну, Ядзьвігу, Марыну, Тамаша.